Топ-100
Back

ⓘ Эпістэмалогія - Жан Піяжэ, Ёзэф Доў Салавейчык, Філасофія, Анёл Доўгірд, Агнастыцызм, Розум, Андрацэнтрызм, Брытва Окама ..




                                               

Жан Піяжэ

Жан Піяжэ - швейцарскі псіхолаг і філосаф, вядомы працамі па вывучэнні псіхалогіі дзяцей, стваральнік тэорыі кагнітыўнага развіцця і філасофска-псіхалагічнай школы генетычнай псіхалогіі. Вучыўся ва ўніверсітэтах Неўшатэля, Цюрыха, Парыжа. У 1926 - 54 прафесар універсітэтаў Неўшатэля, Жэневы, Лазаны. 3 1929 дырэктар інстытута Ж. Ж. Русо ў Жэневе. Заснавальнік Міжнароднага цэнтра генетычнай эпістэмалогіі ў Парыжы 1955. Навуковыя працы ў галіне агульнай псіхалогіі, псіхалогіі мыслення і дзіцячай псіхалогіі. Стваральнік канцэпцыі інтэлекту і генетычнай эпістэмалогіі. Распрацоўваў праблемы ўзае ...

                                               

Ёзэф Доў Салавейчык

У 1913 годзе сям’я пераехала ў Хаславічы, дзе ягоны бацька Машэ заняў пост рабіна. Навучаўся ў меламеда Баруха Райсберга. Да 22-гадовага ўзросту вывучаў Тору і Талмуд пад кіраўніцтвам бацькі. Глыбокі ўплыў на яго аказаў ягоны дзед, рабі Хаім, адзін з кіраўнікоў знакамітай Валожынскай ешывы. У 1920 годзе сям’я пераехала ў Варшаву, дзе бацька ачоліў новую рабінскую семінарыю "Тахкемоні" "Умудры мяне" ‎. У 1924 годзе паступіў у Вольны польскі ўніверсітэт, дзе тры гады вывучаў палітычныя навукі. У 1926 годзе пераехаў у Берлін, каб працягнуць адукацыю. У 1932 годзе абараніў доктарскую дысертацы ...

                                               

Філасофія

Філасо́фія - асаблівая форма пазнання свету, якая выпрацоўвае сістэму ведаў пра фундаментальныя прынцыпы і асновы быцця, сутнасць чалавека і яго адносіны да прыроды, грамадства і духоўнага жыцця ва ўсіх яго асноўных праяўленнях. Дазваляе стварыць гранічна абагульненую карціну рэчаіснасці, ролі і месца ў ёй чалавека з яго разнастайнымі патрэбнасцямі, інтарэсамі, ідэаламі, каштрўнаснымі арыентацыямі. У адрозненні ад іншых навук філасофія не мае дакладна акрэсленага прадмету вывучэння, а, дакладней, у розных галінах і гістарычных эпохах развіцця яе, гэты прадмет мог вызначацца па-рознаму. Агу ...

                                               

Анёл Доўгірд

Нарадзіўся ў сямі дробнага шляхціча Андрэя Доўгірда. 3 1786 г. два гады вучыўся ў езуіцкіх школах пры Мсціслаўскім і Магілёўскім калегіумах, дзе прадэманстраваў выдатныя здольнасці. Працягваў навучанне ў Дубровенскай піярскай школе. У 1791 г. уступіў у ордэн піяраў у Любяшове Брэсцкае ваяв. Вучыўся ў калегіуме піяраў у Дубровіцы Валынская губ. і Віленскай акадэміі 1793 - 1796. З 1796 па 1807 гг. выкладаў геаграфію, матэматыку, фізіку, французскую мову, паэтыку і рыторыку ў піярскіх навучальных установах у Лідзе 1796, Вількаміры 1797, Расіенах 1798 - 1800, Віцебску 1801, Шчучыне 1804 - 1806 ...

                                               

Агнастыцызм

Агнастыцы́зм - пазіцыя ў філасофіі, тэорыі пазнання і тэалогіі, якая лічыць прынцыпова магчымым пазнанне толькі праз досвед, і немагчымым пазнанне любых гранічных і абсалютных асноў рэальнасці. Таксама адмаўляецца магчымасць доказу або аспрэчання ідэй і сцверджанняў, заснаваных цалкам на субектыўных пасылках. Часам агнастыцызм вызначаецца як філасофскае вучэнне, якое сцвярджае прынцыповую непазнавальнасць свету.

                                               

Розум

Розум - філасофскае паняцце, якое выказвае здольнасць думаць: аналізаваць, і рабіць высновы. Вышэйшая форма творчай інтэлектуальнай дзейнасці, заключаецца ва ўсвядомленым аперыраванні паняццямі і абапіраецца на раскрыццё іх прыроды і зместу. У паўсядзённым разуменні "разумнае істота - гэта істота, якая ўспрымае інфармацыю, мяркуе, вучыцца, валодае жаданнямі і эмоцыямі, што робіць свабодны выбар і дэманструе мэтазгодныя паводзіны. Агульнае інтэлектуальнае развіццё, узровень пазнання, ведаў каго-небудзь. Філасофскія і навуковыя тэорыі розуму спрабуюць зразумець прыроду гэтай псіхічнай ці мен ...

                                               

Андрацэнтрызм

Андрацэнтрызм - практыка, культурная традыцыя, якая свядома ці несвядома зводзіць агульначалавечую субектыўнасць да адзінай мужчынскай нормы, і якая рэпрэзентуеца як універсальная абектыўнайсць. У гістарыяграфіі тэрмін выкарыстоўваецца тэарэтыкамі і прадстаўнікамі гендарнага падыходу, якія лічаць "традыцыйнае" ўяўленне пра гісторыю андрацэнтрысцкім, так як паказвае ў якасці дзеючых асоб толькі мужчын, адводзячы жанчынам ролю, "субектаваную" ў адносінах да агульначалавечай нормы.

Брытва Окама
                                               

Брытва Окама

Шаблон:Схаластыка Брытва Окама або "Лязо О́кама" - метадалагічны прынцып, які атрымаў сваю назву ад імя англійкага манаха-францысканца, філосафа-наміналіста Уільяма Окама. У спрошчаным выглядзе ён сцьвярджае: "Не варта множыць існае без неабходнасці". Гэты прынцып фармуе базіс метадалагічнага рэдукцыянізму, які таксама называецца прынцыпам ашчаднасці, або законам эканоміі.