Топ-100
Back

ⓘ Напрамкі думкі - Антрапалогія, Рэлігія, Мілан Кунк, Тройца, Хрысціянскі сацыялізм, Эпістэмалогія ..




                                               

Антрапалогія

Антрапалогія - тэрмін, які азначае сукупнасць метадаў, дысцыплін і напрамкаў, якія даследуюць чалавека і яго сутнасць.

                                               

Рэлігія

Рэлі́гія - сістэма вераванняў, заснаваная на тым, што чалавек адчувае нейкую сувязь з "чымсьці" альбо з "кімсьці" вышэйшым. "Штосьці" можа не мець дакладнага азначэння сілаю. "Хтосьці" - гэта нейкая нематэрыяльная асоба.

                                               

Мілан Кунк

Мі́лан Ку́нк - сучасны чэшскі мастак, прадстаўнік еўрапейскага неа-попу. Кунк піша карціны падкрэслена банальныя, яму ўласцівы карыкатурны стыль і нігілізм, гульня ў адкрыты кіч.

                                               

Тройца

Тро́йца - цэнтральны хрысціянскі догмат, паводле якога Госпад Бог адзіны па сваёй сутнасці, але існуе ў трох асобах - Айца, і Сына, і Святога Духа. Вучэнне аб Святой Тройцы бярэ вытокі ў Старым Запавеце, аднак канчаткова выяўлена ў Новым Запавеце. Маючы прадпасылкі ў Святым Пісанні, гэта догмат патрабаваў канчатковай фармулёўкі і пачаў распрацоўвацца Сусветнай Царквою ў канцы II ст. у сувязі з фарміраваннем Царквы пад адзіным духоўным узначальваннем Папы Вікарыя. У перыяд фарміравання вучэння аб Святой Тройцы вяліся вострыя дыскусіі, так званыя трынітарныя спрэчкі. Адносную тэалагічную зав ...

                                               

Хрысціянскі сацыялізм

Хрысціянскі сацыялізм - напрамак грамадскай думкі, якi абядноўвае сацыялicтычную мадэль эканомікі і традыцыйную хрысціянскую этыку. Узнік у другой палове XIX стагоддзя. У ліку родапачынальнікаў - Ф. Ламенэ, Ф. Д. Морыс, Ч. Кінгслі, Ф.Дастаеўскі, С. Булгакаў. Шэраг прынцыпаў хрысціянскага сацыялізму ўключаны ў сацыяльную дактрыну сучаснага каталіцызму. Ідэі хрысціянскага сацыялізму знайшлі асаблівы водгук у Лацінскай Амерыцы. У Расiі цікавасць да ідэі сумяшчэння хрысціянства і сацыялізму ўзросла ў 2000-ых.

                                               

Эпістэмалогія

Эпістэмалогія, Гнасеалогія - вучэнне аб пазнанні; філасофскі тэрмін, які ўжываецца для абазначэння тэорыі навуковага пазнання. Вывучае суадносіны субекта і абекта ў працэсе пазнавальнай дзейнасці, магчымасці і межы пазнання свету чалавекам, шляхі і сродкі дасягаення ісціны. У навуковы ўжытак увёў шатландскі філосаф Дж.Фер’е "Асновы метафізікі", 1854 г., які падзяляў філасофію на анталогію і эпістэмалогію. У дачыненні да гісторыі - тэорыя гістарычнага пазнання. Гнасеалогія даследуе: месца і ролю ведаў у адносінах чалавека да сусвету, у развіцці індывідуальнасці чалавека асобы і ў эвалюцыі г ...