Топ-100
Back

ⓘ Час - Час, Летні час, Новы Час, газета, Універсальны каардынаваны час, Цэнтральнаеўрапейскі летні час, Цэнтральнаеўрапейскі час ..




                                               

Час

Час - адно з фундаментальных паняццяў філасофіі і фізікі, якое характарызуе усе змены, што адбываюцца ў матэрыяльным свеце. Час непарыўна звязаны з матэрыяю, а дакладней - з яе рухам.

                                               

Летні час

Летні час - час, ссунуты на 1 гадзіну наперад адносна часу, прынятага ў гэтым часавым поясе. Уводзіцца шматлікімі краінамі ў летні перыяд з мэтай эканоміі электраэнергіі на асвятленне. Упершыню летні час быў ўведзены ў Германіі ў 1916 годзе. У Еўропе пераход на летні час адбываецца ў апошнюю нядзелю сакавіка ў 2:00 пераводам стрэлак на 1 гадзіну наперад, а зваротны пераход здзяйсняецца ў апошнюю нядзелю кастрычніка ў 3:00 пераводам стрэлак на 1 гадзіну назад.

                                               

Новы Час (газета)

"Новы Час" - агульнапалітычная штотыднёвая газета, заснавана Мінскай гарадской арганізацыяй ТБМ імя Ф. Скарыны. Выдаецца з сакавіка 2002 г. Наклад газеты складае 3600 асобнікаў.

                                               

Універсальны каардынаваны час

Універсальны каардынаваны час, Сусветны час - аснова цывільнага часу, які адрозніваецца на цэлую колькасць секунд ад атамнага часу і на дробавую колькасць секунд ад UT1. UTC - спадчыннік GMT Грынвіцкі час. Новае імя было ўведзена, каб пазбавіцца ад геаграфічных назваў у міжнародным стандарце. UTC грунтуецца на атамным адліку часу, а не на часе ў Грынвічы. Варта звярнуць увагу на тое, што UTC аднолькавы ўзімку і ўлетку. Таму для тых месцаў, дзе прыняты пераход на пэўны тэрмін да летняга часу, зрушэнне адносна UTC на гэты тэрмін змяняецца.

                                               

Цэнтральнаеўрапейскі летні час

Цэнтральнаеўрапейскі летні час - адна з назваў 2-га часавога пояса. Цэнтральнаеўрапейскі летні час на два гадзіны апярэджвае сусветны адзіны час. Яно выкарыстоўваецца пры пераходзе на летні час у большасці еўрапейскіх краін.

                                               

Цэнтральнаеўрапейскі час

Цэнтральнаеўрапейскі час уяўляе сабой адну з назваў часавога пояса UTC+1. Гэтым часам карыстаюцца некаторыя еўрапейскія і паўночнаафрыканскія краіны. Большасць з іх карыстаюцца таксама цэнтральнаеўрапейскім летнім часам UTC+2 у якасці летняга часу. У вузейшым сэнсе пад цэнтральнаеўрапейскім часам маецца на ўвазе сістэма вылічэння часу ў тых краінах і тэрыторыях Еўропы, дзе ўзімку выкарыстоўваецца час часавога пояса UTC+1, а ўлетку - часавога пояса UTC+2.