Топ-100
Back

ⓘ Касмалогія - Касмалогія, Паверхневая яркасць, Касмагонія, Расшырэнне Сусвету, Класіфікацыя навук, Квінтэсенцыя ..




                                               

Касмалогія

Касмалогія - раздзел астраноміі, які вывучае Сусвет як адзінае цэлае, выяўляе геаметрычную структуру Сусвету, яе эвалюцыі і паходжання ўсіх абектаў, якія яе запаўняюць. Назіральныя асновы касмалогіі абапіраюцца на дадзеныя астрафізікі і зорнай астраноміі, а тэарэтычныя - на найбольш агульныя законы фізікі: агульную тэорыю адноснасці, фізіку элементарных часціц і электрадынаміку.

                                               

Паверхневая яркасць

Паверхневая яркасць або Бачная паверхневая яркасць абекта - паток святла ад абекта ў разліку на адзінку яго паверхні, які прыходзіць з адзінкі прасторавага вугла. Не залежыць ад адлегласці да абекта.

                                               

Касмагонія

Касмаго́нія - раздзел астраноміі, які распрацоўвае праблемы паходжання і эвалюцыі нябесных целаў і іх сістэм, у прыв., праблему паходжання Сонечнай сістэмы. Правільнае развязанне гэтай праблемы можа мець істотнае значэнне для разумення сучасных геафізічных і геалагічных працэсаў, якія адбываюцца ў нетрах Зямлі. Таксама распрацоўваюцца праблемы зоркаўтварэння.

                                               

Расшырэнне Сусвету

Расшырэ́нне Сусве́ту - павелічэнне ў часе адлегласцей паміж аб’ектамі Сусвету. Вынікае з нестацыянарнай мадэлі Сусвету, тэарэтычна распрацаванай А. А. Фрыдманам на аснове агульнай тэорыі адноснасці. Расшырэнне Сусвету пацвярджаецца данымі пазагалактычных астранамічных назіранняў чырвонае зрушэнне, рэліктавае выпрамяненне. Лічыцца, што расшырэнне Сусвету пачалося пасля Вялікага Выбуху гл. касмалагічная сінгулярнасць. З вымярэнняў чырвонага зрушэння можна вызначыць скорасці галактык v, з якімі яны аддаляюцца ад назіральніка. Паводле закону Хабла v = H r, {\displaystyle v=Hr,} дзе r - адлегла ...

                                               

Класіфікацыя навук

КЛАСІФІКАЦЫЯ НАВУК, класіфікацыя навук паводле прадметаў іх даследавання. Фізіка Касмагонія Астрафізіка Нябесная механіка Зорная астраномія Астраметрыя Біялогія Прыродазнаўчыя навукі Хімія Астраномія Касмалогія Геафізіка і інш. Геаграфічныя навукі Геалогія Філасофія Эканоміка Грамадскія гуманітарныя навукі Філалогія Мастацтвазнаўства Гісторыя Права і інш. і інш. Тэхнічныя навукі Матэматыка

                                               

Квінтэсенцыя

Квінтэсенцыя - шматзначны тэрмін. Квінтэсенцыя ў антычнай і сярэднявечнай натурфіласофіі і алхіміі - пяты элемент, пятая стыхія, самая тонкая, якая пранізмае ўвесь свет, душа свету. Квінтэсенцыя ў пераносным значэнні - самае галоўнае, самае важнае, найбольш істотнае, асноўная сутнасць. Квінтэсенцыя, касмалогія