Топ-100
Back

ⓘ Электроніка - Квантавая электроніка, Электроника, Інтэграл, кампанія, Факультэт радыёфізікі і камп’ютарных тэхналогій БДУ, Германій, Лазерная фізіка ..




                                               

Квантавая электроніка

Ква́нтавая электро́ніка - раздзел фізікі, які вывучае працэсы генерацыі і ўзмацнення электрамагнітных хваль на аснове вымушанага выпрамянення квантавых сістэм. Узнікла на мяжы спектраскапіі і радыёфізікі. Частка квантавай электронікі, звязаная з аптычным дыяпазонам электрамагнітных хваль, называецца лазерная фізіка. На базе квантавай электронікі ўзніклі нелінейная оптыка і лазерная спектраскапія, новы імпульс атрымала галаграфія. Сфарміравалася і пачала развівацца як самастойная галіна навукі і тэхнікі ў 1950-я гады. Асноўныя аб’екты вывучэння: актыўныя асяроддзі, аб’ёмныя рэзанатары, кван ...

                                               

Электроника

Пад маркай "Электроника" у СССР на заводах, якія адносілі да ведамства Міністэрства электроннай прамысловасці, выпускаўся шырокі спектр бытавых электрапрыбораў: тэлевізары, камп’ютарныя сістэмы, калькулятары, электронныя гадзіннікі, магнітафоны, відэамагнітафоны і іншыя вырабы. Некаторыя вырабы серыі былі копіямі ўзораў замежнай тэхнікі. Экспартныя варыянты прыбораў серыі выходзілі пад марками "Elektronika" "Electronika", "Electrónica" для іспанагаворачых краін і "Електроника" для Балгарыі, Seconda для гадзіннікаў, Elorg Электронаргтэхніка, Prim для Чэхаславакіі. Астаткі ад экспартных парт ...

                                               

Інтэграл (кампанія)

Навукова-вытворчае аб’яднанне "Інтэгра́л" - беларускі вытворца інтэгральных схем; заснавана ў 1962 годзе; размешчана ў Мінску, Рэспубліка Беларусь. Найбольш вядома як вытворца наручных электронных гадзіннікаў "Электроніка 5". Разам з зеленаградскімі прадпрыемствамі "Мікрон" і "Ангстрэм" уваходзіўшымі ў НВА "Навуковы цэнтр" зяўлялася асноўным вытворцам інтэгральных схем у СССР. З 2007 года прадпрыемства выпускае вадкакрышталічныя маніторы пад гандлёвай маркай "Integral". Па стане на 2010 год вырабляе мікрасхемы з мінімальнымі тапалагічнымi нормамі 0.35 мкм. Архітэктар будынка НВА - Уладзімі ...

                                               

Факультэт радыёфізікі і камп’ютарных тэхналогій БДУ

Факультэт радыёфізікі і кампютарных тэхналогій - адзін з буйнейшых факультэтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Створаны ў 1976 годзе. Сферы дзейнасці выпускнікоў факультэта: інфармацыйныя тэхналогіі, тэлекамунікацыі, радыёэлектроннае і аптычнае прыборабудаванне, кампютарныя сеткі, праграмаваная электроніка, мікраэлектроніка, нанаэлектроніка, лазерныя аптычныя тэхналогіі і іншыя. Факультэт мае цесныя навукова-тэхнічныя сувязі з шэрагам замежных навуковых цэнтраў: Рурскім універсітэтам Нямеччына; Ліёнскай тэхнічнай школай Францыя; Орхускім універсітэтам Данія; Расійскім інстытутам касм ...

                                               

Германій

Германій Ge - хімічны элемент IV групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 32. Шчыльнасць 5.327 г/см³. Тэмпература плаўлення 936 °С. Цвёрдасць 6 адзінак па шкале Моаса.

                                               

Лазерная фізіка

Лазерная фізіка або фізіка лазераў - раздзел фізікі, які займаецца тэорыяй працы лазераў і іх ужываннем у навуковых даследаваннях, прамысловасці, біялогіі, медыцыне, інфарматыцы і для вырашэння іншых задач. Лазерная фізіка злучае ў сабе такія раздзелы фізікі як квантавая электроніка, нелінейная оптыка і квантавая оптыка. Асноўнымі пытаннямі, якімі займаецца лазерная фізіка, зяўляюцца: канструяванне лазераў, у тым ліку праектаванне аптычных рэзанатараў; распаўсюджванне лазерных пучкоў асабліва гаўсавых пучкоў; узаемадзеянне лазернага выпраменьвання з рэчывам. часовая эвалюцыя светлавых палё ...