Топ-100
Back

ⓘ Прылады - Прылада, Кухонныя прылады і прыстасаванні, Лоўчыя прылады, Ацяпляльныя прылады, Аптычныя прылады, Апаратнае забеспячэнне ..




                                               

Прылада

Прылада або прыбор - спецыяльнае прыстасаванне, механізм, снасць, апарат, прызначаныя для выканання пэўнай работы. Гл. таксама: прыладабудаванне, вымяральныя прылады. У шырэйшым сэнсе "прыладай" адз. л. могуць называць наогул усякае прыстасаванне для выканання нейкай работы або дзеяння, а "прыборам" адз. л. або "прыладамі" мн. л. могуць называць набор або камплект прадметаў для выканання аднаго працэсу, напрамку работ. У Беларускай савецкай энцыклапедыі 1969 - 1975 гэты тэрмін у яго вузкім значэнні даецца толькі як "прылада", у Руска-беларускім політэхнічным слоўніку 1997 - 1998, складзены ...

                                               

Кухонныя прылады і прыстасаванні

Кухонныя прылады і прыстасаванні - прылады, апараты і прыстасаванні, якія выкарыстоўваюцца для вядзення дамашняй гаспадаркі. Найбольш пашыраны: для захоўвання харчовых прадуктаў і іх перапрацоўкі, для прыгатавання ежы і напояў, для падагрэву вады.

                                               

Лоўчыя прылады

Лоўчыя прылады - прылады і прыстасаванні, якія служаць для лоўлі жывёл, рыб, насякомых. Асобна выдзяляюцца прылады для лоўлі грызуноў і пчалярскія прылады. Рыбацкія прылады паводле прынцыпу дзеяння і спосабу лоўлі падзяляюцца на: зімовы невад вялікі невад брэдзень, валакуша, крыга, лата, мутнік яршавік невады летні невад падвалока аднасценная сетка сеткі, паводле будовы трысценная сетка трыгубіца стаўныя трыгубіца сеткі, паводле спосабу лоўлі плаўныя загонныя уклейніца буч кош, вярша, ез, закот, кацец, настаўка, нерат, венцер, скрыпка, ват, жак, каробка, мярэжа, паплаў, сак стаўныя пасткі ...

                                               

Ацяпляльныя прылады

Ацяпля́льныя прыла́ды - прылады для абагравання памяшканняў, разнавіднасць награвальных прылад. Найбольш пашыраны ацяпляльныя прылады, да якіх падаецца цепланосьбіт - вада, пара або паветра. Да іх адносяць радыятары, канвектары, каларыферы, прылады панэльнага або плінтуснага тыпу і інш. Есць ацяпляльныя прылады, дзе спальваюць газ або электрычная энергія пераўтвараецца ў цеплавую. У сістэмах прамянёвага ацяплення функцыі ацяпляльных прылад выконваюць сцены, столь, падлога або спецыяльныя панэлі, паверхні награвання ствараюцца пры размяшчэнні ў гэтых канструкцыях тонкіх трубаў, электрычнага ...

                                               

Аптычныя прылады

Аптычныя прыборы, або аптычныя прылады - гэта прылады, у якіх выпраменьванне якой-небудзь вобласці спектру пераўтворыцца. Яны могуць павялічваць, памяншаць, паляпшаць якасць малюнка, даваць магчымасць убачыць шуканы прадмет ускосна. Тэрмін "Аптычныя прыборы" зяўляецца прыватным выпадкам больш агульнага паняцця аптычных сістэм, якое таксама ўключае ў сябе біялагічныя органы, здольныя ператвараць светлавыя хвалі. Лупа - гэта дваякавыпуклая лінза, якая павялічвае вугал гледжання прадметаў. Павелічэнне лупы вызначаецца па формуле K = Dпачатковае/F. Фокусныя адлегласці луп звычайна складаюць 1- ...

                                               

Апаратнае забеспячэнне

Апаратнае забеспячэнне, апаратныя сродкі, кампютарныя камплектуючыя, - электронныя і механічныя часткі вылічальнай прылады, якія уваходзяць у склад сістэмы ці сеткі, за выключэннем праграмнага забеспячэння і даных. Апаратным забеспячэннем зяўляюцца: кампютары і лагічныя прылады, вонкавыя прылады і дыягнастычная апаратура, энергетычнае абсталяванне, батарэі і акумулятары.