Топ-100
Back

ⓘ Рэгіянальныя лініі БЧ - від рэгіянальнага хуткаснага транспарта ў Беларусі. Першы састаў рэгіянальных ліній адправіўся ў 12:43 па беларускім часе 19 лістапада 2 ..




                                     

ⓘ Рэгіянальныя лініі

Рэгіянальныя лініі БЧ - від рэгіянальнага хуткаснага транспарта ў Беларусі. Першы састаў рэгіянальных ліній адправіўся ў 12:43 па беларускім часе 19 лістапада 2011 года з Брэста. У наш час працуюць 2 лініі: Брэст-Баранавічы-Брэст і Баранавічы-Мінск-Баранавічы.

З 24 снежня 2011 года пачаты рух цягнікоў па маршруту Мінск - Орша. Працягласць руху з Мінска да Оршы складае 2 гадзіны 18 хвілін. Прыпынкі прадугледжаны ў Смалявічах, Жодзіна, Барысаве, Крупках, Талочыне. Час адпраўлення з Мінска – 7.38 і 15.24, прыбыцця ў Оршу – 9.56 і 17.42 адпаведна. З Оршы электрацягнік рэгіянальных ліній адпраўляецца ў 10.10 і 18.46, прыбывае у Мінск – у 12.28 і 21.04. Кошт квітка з Мінску да Оршы складае 11 760 беларускіх рублёў.