Топ-100
Back

ⓘ Севастопальскі бульвар, Парыж. Севастопальскі бульвар у Парыжы - гэта адна з галоўных транспартных артэрый горада. У пачатку яна раздзяляе 1-ую і 2-ую акругі фр ..




Севастопальскі бульвар (Парыж)
                                     

ⓘ Севастопальскі бульвар (Парыж)

Севастопальскі бульвар у Парыжы - гэта адна з галоўных транспартных артэрый горада. У пачатку яна раздзяляе 1-ую і 2-ую акругі французскай сталіцы, а затым 3-юю і 4-ую. Названы ў гонар перамогі Францыі пры аблозе Севастопаля ў рамках Крымскай вайны.

                                     

1. Апісанне

Яго даўжыня складае 1332 метра, а шырыня - 30. Ён пачынаецца ад плошчы Шатле, ідзе на поўнач і працягваецца Страсбургскім бульварам. Складаецца з трох аўтамабільных і адной аўтобуснай палос. Хоць тут і размешчана некалькі рэстаранаў і мноства буцікоў, Севастопальскі бульвар не зяўляецца папулярным месцам для вольнага часу, у адрозненні ад кварталаў Марэ і Ле-Аль, паміж якімі ён знаходзіцца.

Бульвар перасякае наступныя вялікія вуліцы:

  • Вуліца Цюрбіго / Rue de Turbigo
  • Вуліца Эцьена Марселя і Рю оз Урс / Rue Étienne Marcel / Rue aux Ours
  • Вуліца Рэамюра / Rue Réaumur
  • Вуліца Рывалі / Rue de Rivoli
                                     

2. Літаратура

  • Marquis Félix de Rochegude Marie Joseph Edouard Félix de Robert dAquéria, Marquis de Rochegude, Promenades dans toutes les rues de Paris par arrondissements, Librairie Hachette et Cie, Paris, 1910.