Топ-100
Back

ⓘ Гомельскі палацава-паркавы ансамбль - помнік прыроды рэспубліканскага значэння, помнік архітэктуры Гомеля 2-й паловы XVIII - сярэдзіны XIX стагоддзяў, унікальны ..




Гомельскі палацава-паркавы ансамбль
                                     

ⓘ Гомельскі палацава-паркавы ансамбль

Гомельскі палацава-паркавы ансамбль - помнік прыроды рэспубліканскага значэння, помнік архітэктуры Гомеля 2-й паловы XVIII - сярэдзіны XIX стагоддзяў, унікальны ў Беларусі комплекс помнікаў прыроды, археалогіі, гісторыі і архітэктуры. Працягнуўся на 800 м ўздоўж правага берага ракі Сож.

Гэты палацава-паркавы ансамбль займае выключна важнае месца ў гісторыі беларускай архітэктуры канца XVIII - першай паловы XIX стагоддзя. У ім адлюстраваліся некалькі напрамкаў у развіцці нацыянальнага палацавага дойлідства ад развітога класіцызму да неаготыкі.

                                     

1. Склад комплекса

У склад Гомельскага палацава-паркавага ансамбля ўваходзяць:

  • Зімовы сад з вежай агляду - былы цукровы завод XIX ст. 2 катэгорыя;
  • капліца-пахавальня сямі Паскевічаў другой паловы XIX ст. 1 катэгорыя;
  • гарадзішча старажытнага і сярэднявечнага Гомеля X - XVIII стст. з захаваўшыміся элементамі натуральнага і гістарычнага ландшафта 1 катэгорыя;
  • планіровачная структура цэнтральнай частцы горада з гістарычнай трасіроўкай вуліц і помнікамі архітэктуры XVIII - пачатку XX ст.
  • комплекс гаспадарчых пабудоў XIX ст. на тэрыторыі парка, якія ўключаюць адміністрацыйны будынак 3 катэгорыя;
  • прылеглая зарэчная паркавая зона з яе натуральным асяроддзем;
  • палац Румянцавых і Паскевічаў XVIII - XIX стст. 1 катэгорыя;
  • сабор святых Пятра і Паўла пачатку XIX ст. 1 катэгорыя;
  • парк XIX ст. 1 катэгорыя;
                                     

2. Парк

Цэнтральны звяном комплекса зяўляецца парк плошчай 34 гектара. На тэрыторыі парка налічваецца каля 5 тысяч дрэў. У асноўным расце ліпа, акацыя, бяроза, каштан, ясень, клён востралісты і інш. Маецца больш за 30 відаў экзотаў: гінкга Ginkgo biloba, яблыня Нядзвецкага Malus pumila, хвоя чорная Pinus nigra, дуб грабеністы Quercus robur f. pectinata, аксаміт амурскі Phellodendron amurense, лістоўніца Larix і інш. Сучасны выгляд парк набыў пры І. Ф. Паскевічы. Кіраваў работамі па разбіўцы парка польскі архітэктар Адам Ідзкоўскі. Парк падзелены Лебядзінай сажалкай на дзве часткі - паўднёвую і паўночную.

Таксама ў Гомельскім парку, на Кіеўскім спуску, размешчана бронзавая скульптурная кампазіцыя "Лодачнік" у выглядзе чалавека які стаіць у лодцы, а побач з ім сядзіць рысь. Гэтая скульптура сімвалізуе першага чалавека-гамяльчаніна якi прыплыў у гэтыя месцы.

                                     

3. Петрапаўлаўскі сабор

Па праекце англійскага архітэктара Джорджа Кларка ў 1809 - 1824 годзе недалёка ад палаца збудаваны Петрапаўлаўскі сабор, які зараз зяўляецца кафедральным саборам Гомельска-Жлобінскай епархіі Рускай праваслаўнай царквы.

                                     

4. Капліца-склеп

Капліца-склеп сямі Паскевіч была створана ў псеўдарускім стылі ў 1889 годзе па праекце архітэктара Я. І. Чарвінскага пры ўдзеле мастака С. Садзікава.