Топ-100
Back

ⓘ Нёман-52012 - прыгарадны аўтобус, які выпускаўся Лідскім заводам Нёман. Створаны на базе ЛіАЗ-5256, ліцэнзію на вытворчасць якога завод атрымаў у сярэдзіне 1990 ..




Нёман-52012
                                     

ⓘ Нёман-52012

Нёман-52012 - прыгарадны аўтобус, які выпускаўся Лідскім заводам Нёман. Створаны на базе ЛіАЗ-5256, ліцэнзію на вытворчасць якога завод атрымаў у сярэдзіне 1990-х гадоў.

                                     

1.1. Апісаннне Кузаў

Кузаў - аўтобуса цэльнаметалічны, вагоннага тыпу, апорны, выкананы з ацынкаванага ліста. Пярэдняя і задняя панэлі кузава выраблены са шклапластыка.

У салоне аўтобуса ўсталявана чатыры шэрагі сядзенняў здвоеныя сядзенні ўздоўж абодвух бартоў, уздоўж задняга борта ўстаноўлена сядзенне на ўсю шырыню салона. Агульная колькасць месцаў - 86. Колькасць месцаў для сядзення - 45.

                                     

1.2. Апісаннне Рухавік

Сілавы агрэгат усталяваны падоўжна ў заднім звесе, а радыятар сістэмы астуджэння - папярочна.

На аўтобусах ранніх выпускаў усталёўваўся васьміцыліндравы V-падобны дызельны рухавік КамАЗ. Яго абём складаў 10.85 літраў, максімальная магутнасць - 237 к.с. 176 кВт максімальны круцільны момант 833 Н * м. Аднак такі рухавік зяўляецца вельмі ненадзейным і складаным у абслугоўванні, таму ў цяперашні час на аўтобус устанаўліваецца шасціцыліндравы V-падобны дызельны рухавік ЯМЗ-236НЕ2.

                                     

1.3. Апісаннне Хадавая частка

Пярэдні мост складаецца з двух рычагоў падвескі і замацаваных на іх праз шворан колава-ступічных вузлоў. Бэлька - неразразная. Падвеска - залежная, пнеўматычная на двух пнеўмабалонах з двума тэлескапічнымі амартызатарамі і адным рэгулятарам палажэння кузава.

Задні - падвойная разнесеная галоўная перадача з цэнтральным канічным рэдуктарам і планетарнымі колавымі перадачамі. Вырабляўся Мінскім заводам колавых цягачоў. Падвеска задняга моста - залежная пнеўматычная на чатырох пнеўмабалонах з чатырма тэлескапічнымі амартызатарамі і двума рэгулятарамі палажэння кузава.