Топ-100
Back

ⓘ Дом Капцелева - колішні будынак у Магілёве, які размяшчаўся на рагу вуліц Першамайскай і Лазарэнкі, на паўночным боку Тэатральнай плошчы. Меў адрас вуліца Перша ..




Дом Капцелева
                                     

ⓘ Дом Капцелева

Дом Капцелева - колішні будынак у Магілёве, які размяшчаўся на рагу вуліц Першамайскай і Лазарэнкі, на паўночным боку Тэатральнай плошчы. Меў адрас вуліца Першамайская № 20. Цяпер яго месца займае тратуар перад абласной філармоніяй. З поўдня да дома прымыкаў гатэль "Францыя".

Паводле Ведамасці аб вызначэнні нерухомай маёмасці за студзень 1919 г. належаў Мікалаю Патапавічу Капцелеву і Марыі Патапаўне Бако. Мураваны двухпавярховы будынак з падвалам плошчай 246 квадратных сажняў. На першым паверсе знаходзіліся: кватэра занята пад аптэку Магілёўскага губернскага аддзела народнай аховы здароўя. Другую кватэру займаў Сімон Ісакавіч Малькензон. Другі паверх заняты пад канцылярыю Акружнога аддзела па запісу актаў грамадзянскага стану.

Дом згарэў у час абароны Магілёва ў 1941 годзе. Ацалелыя сцены знесены пасля вайны.