Топ-100
Back

ⓘ Дом па вуліцы Уладзіміра Леніна, 11, Орша. Дом па вуліцы Уладзіміра Леніна, 11 - будынак у Оршы. Пабудаваны ў канцы XIX - пачатку XX ст. У савецкі час тут знахо ..




Дом па вуліцы Уладзіміра Леніна, 11 (Орша)
                                     

ⓘ Дом па вуліцы Уладзіміра Леніна, 11 (Орша)

Дом па вуліцы Уладзіміра Леніна, 11 - будынак у Оршы. Пабудаваны ў канцы XIX - пачатку XX ст. У савецкі час тут знаходзіліся адміністрацыйныя ўстановы. Цяпер у будынку размяшчаецца Аршанскі музей гісторыі і культуры горада. Помнік эклектычнай архітэктуры.

                                     

1. Архітэктура

Аднапавярховы, квадратны ў плане, накрыты вальмавым дахам. Архітэктурным дэкорам апрацаваны толькі галоўны фасад, які выходзіць на "чырвоную лінію" вулічнай забудовы. Плоскасна трактаваны фасад расчлянёны арачнымі вокнамі і крапаваны падаконнымі броўкамі, руставанымі прасценкамі, філёнгамі, прафіляваным карнізам. Уваход у дом - з боку двара праз стральчатую браму-арку.

                                     

2. Літаратура

  • А. М. Кулагін 134. Забудова вуліцы Леніна // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў гал. рэд. і інш. - Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1985, - 496 с., іл.