Топ-100
Back

ⓘ Комплекс будынкаў 1-й клінічнай бальніцы, Мінск. Комплекс будынкаў 1-й клінічнай бальніцы размешчаны паміж вуліцамі Акадэмічнай, П. Броўкі і праспектам Незалежн ..




Комплекс будынкаў 1-й клінічнай бальніцы (Мінск)
                                     

ⓘ Комплекс будынкаў 1-й клінічнай бальніцы (Мінск)

Комплекс будынкаў 1-й клінічнай бальніцы размешчаны паміж вуліцамі Акадэмічнай, П. Броўкі і праспектам Незалежнасці, займае плошчу каля 10 га. Пабудаваны ў 1929 - 1931 гадах паводле праекта архітэктара Георгія Лаўрова як клінічны гарадок. Комплекс вырашаны на аснове павільённай сістэмы, пры якой ізаляваныя карпусы разлічаны на лячэнне пэўнага віду захворвання. Узведзены 4 карпусы для тэрапеўтычнай, хірургічнай, акушэрска-гінекалагічнай і скурна-венералагічнай клінік. У Вялікую Айчынную вайну найбольш пацярпеў чацвёрты корпус. Аднаўленне гарадка працягвалася з ліпеня да лістапада 1944 г. Пасля рэканструкцыі ў 1-м корпусе размясціліся тэрапеўтычная і хірургічная клінікі, у 2-м - клініка дзіцячых хвароб, у 3-м - акушэрска-гінекалагічная клініка. У гэты ж час пры бальніцы пачалі працаваць кафедра паталагічнай анатоміі, Інстытут пералівання крыві, рэспубліканская процівалляковая станцыя, анкалагічны дыспансер.

Характэрнай рысай комплексу з’яўляецца прастата планіроўкі і спрошчаная архітэктура, уласцівыя канструктывізму і функцыяналізму. Тэрыторыя клінічнага гарадка падзелена цэнтральнай алеяй-праездам на 2 амаль роўныя часткі. Уздоўж цэнтральнай алеі размешчаны 3 лячэбныя карпусы, пабудаваныя па адзінай планіровачнай схеме 3-і паверх акушэрска-гінекалагічнага корпуса падбудаваны ў 1938 г. Левая частка плошчы гарадка адведзена пад зялёныя насаджэнні, там жа ў глыбіні ўчастка знаходзіцца трохпавярховы 4-ы корпус. Планіроўка ўсіх 4 будынкаў калідорная з аднабаковым размяшчэннем палат і балконамі. Пластыка фасадаў стрыманая.

3 канца 1960-х гадоў комплекс клінічнага гарадка паступова рэканструіруецца. У яго арганічна ўвайшлі новыя карпусы цэнтра дзіцячай хірургічнай дапамогі на 200 ложкаў і тэрапеўтычнага аддзялення на 240 ложкаў. Паміж 2 прамавугольнымі ў плане васьміпавярховымі лячэбнымі карпусамі размешчаны трохпавярховы корпус паліклінікі на 500 наведванняў штодзень складанай канфігурацыі плана і выразнай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі архіт. М. Барсукоў. Корпус паліклінікі злучаны з будынкам тэрапеўтычнага аддзялення галерэяй па ўзроўні 3-га паверха. У 1984 - 1987 гг. пабудаваны 7-павярховы корпус рэўмакардыялагічнага аддзялення, арыентаваны галоўным фасадам да праспекта Незалежнасці архіт. У. Галіцкі, А. Быкаў.

                                     

1. Літаратура

  • Т. В. Габрусь, А. А. Міцянін 160. Комплекс будынкаў 1-й клінічнай бальніцы // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінск / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэдкал.: С. В. Марцэлеў гал. рэд. і інш. - Мн.: БелСЭ, 1988. - 333 с.: іл. ISBN 5-85700-006-8.
  • Крючок Г. Р., Шуба А. Н. К истории Минской первой клинической больницы. - У кн.: Сб. научных трудов. Мн., 1959.
  • Архитектура и градостроительство Советской Белоруссии. - - Мн., 1957;