Топ-100
Back

ⓘ Комплекс будынкаў БДПУ. Комплекс будынкаў Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка у Мінску займае квартал, абмежаваны Савецкай вулі ..




Комплекс будынкаў БДПУ
                                     

ⓘ Комплекс будынкаў БДПУ

Комплекс будынкаў Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка у Мінску займае квартал, абмежаваны Савецкай вуліцай, плошчай Незалежнасці і праспектам Незалежнасці.

Заснаваны ў 1922 годзе як педагагічны факультэт БДУ. З 1931 года самастойны інстытут. Галоўны корпус пабудаваны ў 1931 годзе па праекце архітэктараў I. Запарожца і Г. Лаўрова, рэканструяваны ў 1951 - 1959 гадах па праекце архітэктара Г. Заборскага. Уяўляў трохпавярховы Г-падобны ў плане будынак. Яго галоўны фасад быў упрыгожаны трыгліфным фрызам з алегарычнымі барэльефамі "Атрыбуты навук", порцікам на 8 падвойных калонах. На глухіх плоскасцях сцяны сіметрычна размешчаны ў круглых нішах бюсты В. Р. Бялінскага і К. Дз. Ушынскага. Канферэнц-зала на 600 месцаў на 2-м паверсе, на які вядзе парадная васьмімаршавая лесвіца.

У 1963 і 1964 - 1966 гадах да галоўнага прыбудаваны вучэбна-лабараторныя карпусы па праекце архітэктара Г. Заборскага, у 1970 годзе - спартыўны корпус па праекце архітэктара В. Марцьянава. У 1986 - 1988 гадах перад галоўным фасадам старога галоўнага корпуса пабудаваны новы 14-павярховы па праекце архітэктараў І. Марчанкі і В. Нікіціна, арыентаваны па плошчу Леніна. Ён злучаны са старымі карпусамі цэнтральным пераходам і двума бакавымі несіметрычнымі крыламі, якія падтрымліваюцца чатырохграннымі калонамі на ўзроўні 1 - 2 паверхаў.

На будынку інстытута ўстаноўлена мемарыяльная дошка I. I. Замоціну, на тэрыторыі - помнік студэнтам і выкладчыкам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

                                     

1. Літаратура

  • В. Б. Ангелаў 142з. Будынак Мінскага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінск / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэдкал.: С. В. Марцэлеў гал. рэд. і інш. - Мн.: БелСЭ, 1988. - 333 с.: іл. ISBN 5-85700-006-8.