Топ-100
Back

ⓘ Дом па Камсамольскай вуліцы, 30, Брэст. Плоскасць галоўнага фасада падзелена пілястрамі на чатыры розныя па памеры часткі. Пілястрамі вылучаны часткі будынкі, д ..




                                     

ⓘ Дом па Камсамольскай вуліцы, 30 (Брэст)

Плоскасць галоўнага фасада падзелена пілястрамі на чатыры розныя па памеры часткі. Пілястрамі вылучаны часткі будынкі, дзе размешчаны: арачны праезд на тэрыторыю ўнутранага двара і галоўны ўваход у будынак. Арачны праезд ва ўнутраны двор, верагодна, закладзены пасля 1939 года, бо да гэтага часу існавала правіла, што на кожны ўчастак мусіць быў быць самастойны ўезд. З прычыны таго, што будынак займаў усю шырыню ўчастку, праезд мусіў быў быць у структуры будынка. Пасля 1939 года, пасля таго, як была праведзена нацыяналізацыя, гэта правіла перастала дзейнічаць. Цяпер на месцы праезда знаходзіцца аконны праём.

Архітэктурнае рашэнне будынка асіметрычнае, але ў той жа час, гэта асіметрыя прыкметная толькі пры ўважлівым разглядзе. Па гарызанталі сцяна галоўнага фасада падзелена простым міжпавярховым паяском. Другую і трэцюю гарызантальную лінію праводзяць падаконныя цягі першага і другога паверхаў. Завяршаецца сцяна галоўнага фасада развітым карнізам з сухарыкамі. Дваровай фасад у наш час атынкаваны. Ён першапачаткова меў простае рашэнне: аконныя і дзвярныя праёмы не мелі ліштваў. Акрамя простага па рашэнні карніза, дваровы фасад не мае архітэктурных дэталяў. Бакавы фасад з боку дому нумар 28, як і першапачаткова, не мае аконных ці дзвярных праёмаў. Дах будынка двухсхільны, пакрыты бляхай.

Асноўны акцэнт у архітэктурным рашэнні будынка зроблены на стварэнне выразнага вобраза галоўнага фасада. Архітэктурныя дэталі, такія як розныя па малюнку ліштвы, сандрыкі, філёнгі, паяскі, пілястры, карніз, выкананыя з выкарыстаннем разнастайнай па канфігурацыі фігурнай цэглы, стварылі запамінальны вобраз будынка, пабудаванага ў "цагляным стылі".