Топ-100
Back

ⓘ Дом па вуліцы Карла Маркса, 20, Брэст. Дом па вуліцы Карла Маркса, 20 - будынак у Брэсце, размешчаны ў гістарычным цэнтры горада. Пабудаваны ў другой палове XIX ..




Дом па вуліцы Карла Маркса, 20 (Брэст)
                                     

ⓘ Дом па вуліцы Карла Маркса, 20 (Брэст)

Дом па вуліцы Карла Маркса, 20 - будынак у Брэсце, размешчаны ў гістарычным цэнтры горада. Пабудаваны ў другой палове XIX - пачатку XX ст. з цэглы. У савецкі час у будынку быў дзіцячы сад.

                                     

1. Архітэктура

Аднапавярховы мураваны будынак. Пабудаваны як гарадскі асабняк. Вылучаецца з усёй забудовы вуліцы. Кампазіцыйны акцэнт дома чатырохкалонны дарычны порцік з трохвугольным франтонам, у тымпане якога - лучковы аконны праём. Па бакавых фасадах несапраўдныя порцікі з дарычнымі пілястрамі. Галоўны фасад фланкіраваны 2 паўкруглымі эркерамі, паміж якімі трохчвэртныя калоны дарычнага ордара. Будынак завершаны карнізам з паяском сухарыкаў.

                                     

2. Літаратура

  • 27. Забудова вуліцы Карла Маркса // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Брэсцкая вобласць / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў гал. рэд. і інш. - Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1984. - 368 см іл.