Топ-100
Back

ⓘ Дом па вуліцы Карла Маркса, 11, Брэст. Двухпавярховы будынак з цэглы. У горадабудаўнічым аспекце дом займаў радавое месца ў вулічнай забудове канца XIX ст. і бы ..




Дом па вуліцы Карла Маркса, 11 (Брэст)
                                     

ⓘ Дом па вуліцы Карла Маркса, 11 (Брэст)

Двухпавярховы будынак з цэглы. У горадабудаўнічым аспекце дом займаў радавое месца ў вулічнай забудове канца XIX ст. і быў размешчаны ўздоўж чырвонай лініі без водступаў. У дэкаратыўнай аздобе шырока выкарыстана цэгла крывалінейнага абрысу лякальная. Галоўны фасад фланкіраваны 2 рызалітамі, завершанымі атыкавымі сценкамі з пінаклямі. У кожным рызаліце на 2-м паверсе - балкон на масіўных кранштэйнах. У дэкаратыўнай аздобе фасада выкарыстаны фігурныя калоны, руставаныя лапаткі, фігурная і арнаментальная муроўкі.

Цэласнасць і гарманічнасць аб’ёму, яго ўраўнаважанасць, пластычны скульптурны сілуэт будынка гаворыць пра высокае майстэрства аўтара праекта. Удзел у праектаванні прафесійнага архітэктара не выклікае сумневу. Фасадны мур выкананы з высакаякаснай жоўтай цэглы. Аналагічная цэгла выкарыстоўвалася ў фасадах брэсцкага чыгуначнага вакзала. Будынак вакзала быў пабудаваны ў 1886 годзе. Зыходзячы з якасці абліцовачнай цэглы, можна выказаць здагадку, што дом па вул. Карла Марка 11 быў пабудаваны прыкладна ў гэты ж час.

                                     

1. Літаратура

  • 27. Забудова вуліцы Карла Маркса // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Брэсцкая вобласць / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў гал. рэд. і інш. - Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1984. - 368 см іл.