Топ-100
Back

ⓘ Дом дваранскага сходу, Магілёў. Дом дваранскага сходу - колішні будынак у Шклоўскім пасадзе Магілёве, які размяшчаўся на рагу вуліц Першамайскай і Камсамольскай ..




Дом дваранскага сходу (Магілёў)
                                     

ⓘ Дом дваранскага сходу (Магілёў)

Дом дваранскага сходу - колішні будынак у Шклоўскім пасадзе Магілёве, які размяшчаўся на рагу вуліц Першамайскай і Камсамольскай, на паўночным боку Тэатральнай плошчы.

Будынак дваранскага сходу быў двухпавярховым, першы паверх быў мураваным, другі - драўляным. Першы паверх здаваўся ў арэнду розным крамам, а другі выкарыстоўваў сам дваранскі сход. Там і праходзілі сходы дэпутатаў губернскага дваранства, знаходзілася канцылярыя. У гэтым жа доме і жыў сам прадвадзіцель губернскага дваранства. На першым паверсе былі крамы грамафонаў і швейных машын Х. Лур’е, гадзіннікаў і ювелірная крама Л. Шэфтэля, уздоўж праспекта - бакалея Ф. Ліберманау.

Перад Першай сусветнай вайной дваранскі сход заняў дом № 37 па Вялікай Садовай вуліцы. Службовыя памяшканні дваранскага сходу размясціліся на новым месцы, на Дняпроўскім праспекце засталіся кватэры для персанала.

Да вайны ў гэтым будынку размяшчаўся аэраклуб. У час Вялікай Айчыннай вайны другі паверх быў разбураны. Пасля вайны будынак быў цалкам знесены, на яго месцы пабудаваны шматпавярховы дом Першамайская вуліца, № 9/2.

                                     

1. Літаратура

  • История Могилевского еврейства: Документы и люди: Науч популяр. очерки и жизнеописания. В 2-х кн. Кн. 1. / Сост. А. Литин. - Мн.: Юнипак, 2002. - 688 с. - ISBN 985-6418-49-6.