Топ-100
Back

ⓘ Дом Грубіна. Дом пабудаваны купцом 2-й гільдыі Натанам Грубіным пам. 1909. У будынку размяшчаліся гасцініцы Метраполь, Арлоўская і аптэка Б. Моўшавіча. У час Пе ..




Дом Грубіна
                                     

ⓘ Дом Грубіна

Дом пабудаваны купцом 2-й гільдыі Натанам Грубіным пам. 1909. У будынку размяшчаліся гасцініцы "Метраполь", "Арлоўская" і аптэка Б. Моўшавіча. У час Першай сусветнай вайны ў гасцініцы пражывалі афіцэры Стаўкі Вярхоўнага галоўнакамандуючага, а пазней бальшавіцкі баявы атрад. Пасля разгрому Карнілаўшчыны, Л. Карнілаў і яго саўдзельнікі генералы А. Дзянікін, А. Лукомскі, С. Маркаў, І. Раманоўскі і іншыя былі арыштаваны і трымаліся пад вартай у гасцініцы "Метраполь", пасля пераведзены ў быхаўскую турму.

Зараз у будынку размяшчаецца аддзяленне "Беларусбанка".

                                     

1. Мемарыяльныя дошкі

  • Мемарыяльная дошка савецкаму кампазітару, Народнаму артысту СССР Эдуарду Калманоўскаму 2012, скульптар Андрэй Вараб’ёў, які нарадзіўся ў 1923 годзе ў гэтым доме.