Топ-100
Back

ⓘ Дом Рубіна. Пабудаваны з цэглы ў канцы XIX - пачатку XX стагоддзя як даходны дом, належаў Якаву Рубіну. Стары адрас - Серпухаўская, 9. Меў, як і цяпер, адзін ад ..




Дом Рубіна
                                     

ⓘ Дом Рубіна

Пабудаваны з цэглы ў канцы XIX - пачатку XX стагоддзя як даходны дом, належаў Якаву Рубіну. Стары адрас - Серпухаўская, 9. Меў, як і цяпер, адзін адрас з суседнім домам Габрыловіча. Да Кастрычніцкай рэвалюцыі ў будынку месцілася Упраўленне VI аддзела перавозкі поштаў па чыгунцы.

Пасля Другой сусветнай вайны будынак страціў эркер і вежу.

                                     

1. Архітэктура

Трохпавярховы накрыты пакатым двухсхільным дахам будынак з асіметрычнай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыяй. Плоскасць сцяны галоўнага фасада члянёная руставанымі лапаткамі і развітымі карнізнымі паясамі, якія падзяляюць фасад на 3 ярусы. У правай частцы фасада вузкі скразны праезд у двор. Бальшыня аконных праёмаў прамавугольнай формы, на 2-м і 3-м паверхах дэкараваныя ліштвамі з замковым каменем. Прамавугольныя вокны чаргуюцца з трохчасткавымі з лучковым завяршэннем у цэнтры. Па цэнтры месцяцца невялікія балкончыкі з агароджай чыгуннае ліццё.

                                     

2. Літаратура

  • Яхимович С. М. Весь Минскъ: или спутникъ по г. Минску. - Минскъ типографія Фельдмана и Перскаго, 1911. - 130 с.
  • Вуліца Валадарскага. Дом № 7 // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінск / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэдкал С. В. Марцэлеў гал. рэд. - Мінск, 1988. - С. 215. - 333 с. - ISBN 5-85700-006-8.
  • Памятная книжка Минской губерніи на 1915 г. Изданіе Минскаго Губернскаго статистическаго Комитета. - Минскъ: Губернская Типографія, 1914.
  • Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь: / Склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. - Мн.: БЕЛТА, 2009. - 684 с. - ISBN 978-985-6828-35-8.