Топ-100
Back

ⓘ Храм у гонар абраза Божай Маці Усіх гаротных Радасць, Мінск. Храм у гонар абраза Божай Маці Усіх гаротных Радасць - мураваны праваслаўны храм у горадзе Мінску. ..




Храм у гонар абраза Божай Маці Усіх гаротных Радасць (Мінск)
                                     

ⓘ Храм у гонар абраза Божай Маці "Усіх гаротных Радасць" (Мінск)

Храм у гонар абраза Божай Маці "Усіх гаротных Радасць" - мураваны праваслаўны храм у горадзе Мінску. Храмавы комплекс памяці ахвяр чарнобыльскай катастрофы. Знаходзіцца на вул Прытыцкага.

                                     

1. Гісторыя

Будаўніцтва царквы пачата ў жніўні 1994 годзе паводле праекта архітэктара М. Дзятко. У дзень прастольнага свята 6 лістапада 1994 года мітрапаліт Філарэт здзейніў малебен на пачатак будаўніцтва сабора і залажыў у яго падмурак капсулу з памятнай граматай.

                                     

2. Архітэктура

Аўтары праекта комплексу архітэктар М. Дзятко і настаяцель храма, член Саюза архітэктараў Беларусі І. Карасцялёў. У аснову архітэктурна-мастацкай трактоўкі пакладзены царкоўна-візантыйскі стыль.

Храм вырашаны ў традыцыях старажытнарускага царкоўнага дойлідства. Пяцікупальны 4-стоўпны сабор умяшчальнасцю ў 1000 вернікаў завершаны сферычным купалам. У традыцыях старажытнабеларускага царкоўнага дойлідства ў дэкаратыўнай апрацоўцы храма выкарыстана кераміка. Высока ўзняты на цокальны паўпаверх храм артымаў магчымасць мець пад сабой малую хрысцільную царкву. На сценах храма адзначаны на асабістых плітах назвы гарадоў і вёсак, трапіўшых пад чарнобыльскую бяду. У храме прыдзелы ў імя прападобнага Серафіма Сароўскага размешчаны ў крыпце і ў імя велікамучаніка Панцеляімана - глыбока шаноўнага ў народзе лекара.

                                     

3. Літаратура

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін;. - Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. - 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.