Топ-100
Back

ⓘ Дом па вуліцы Карла Маркса, 57, Брэст. Дом па вуліцы Карла Маркса, 57 - будынак у Брэсце, размешчаны ў гістарычным цэнтры горада. Пабудаваны ў другой палове XIX ..




                                     

ⓘ Дом па вуліцы Карла Маркса, 57 (Брэст)

Дом па вуліцы Карла Маркса, 57 - будынак у Брэсце, размешчаны ў гістарычным цэнтры горада. Пабудаваны ў другой палове XIX - пачатку XX ст. з цэглы. Разам з дамамі № 43, 53, 55, 60, 66 і 70 утварае ансамбль.

                                     

1. Архітэктура

Уяўляе сабой двухпавярховы будынак, з несіметрычным планам. Дэкаратыўная аздоба галоўнага сіметрычнага фасада аднатыпная з аздобай дамоў № 53 і 55. У цэнтры галоўнага фасада рызаліт з паўцыркульнымі праёмамі, якія дэкарыраваны ліштвамі і ляпнымі сандрыкамі. Пад аконнымі праёмамі - дэкаратыўная балюстрада.

                                     

2. Літаратура

  • 27. Забудова вуліцы Карла Маркса // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Брэсцкая вобласць / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў гал. рэд. і інш. - Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1984. - 368 см іл.