Топ-100
Back

ⓘ Дом па вуліцы Карла Маркса, 53, Брэст. Дом па вуліцы Карла Маркса, 53 - будынак у Брэсце, размешчаны ў гістарычным цэнтры горада. Пабудаваны ў другой палове XIX ..




                                     

ⓘ Дом па вуліцы Карла Маркса, 53 (Брэст)

Дом па вуліцы Карла Маркса, 53 - будынак у Брэсце, размешчаны ў гістарычным цэнтры горада. Пабудаваны ў другой палове XIX - пачатку XX ст. з цэглы. Разам з дамамі № 43, 55, 57, 60, 66 і 70 утварае ансамбль.

                                     

1. Архітэктура

Трохпавярховы, складаны ў плане будынак. Пры агульнай несіметрычнай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі галоўны фасад мае сіметрычнае вырашэнне. У цэнтры яго праезная арка, над якой прамавугольны аконны праём, багата дэкарыраваны паўкалонамі карынфскага ордара, пілястрамі з ляпным картушам паміж імі. У аздабленні сцяны 2-га паверха дэкаратыўныя балюстрады ў неглыбокіх нішах, балконы на кранштэйнах і з чыгуннай літай агароджай.

                                     

2. Літаратура

  • 27. Забудова вуліцы Карла Маркса // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Брэсцкая вобласць / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў гал. рэд. і інш. - Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1984. - 368 см іл.