Топ-100
Back

ⓘ Дом па вуліцы Карла Маркса, 55, Брэст. Дом па вуліцы Карла Маркса, 55 - будынак у Брэсце, размешчаны ў гістарычным цэнтры горада. Пабудаваны ў другой палове XIX ..




                                     

ⓘ Дом па вуліцы Карла Маркса, 55 (Брэст)

Дом па вуліцы Карла Маркса, 55 - будынак у Брэсце, размешчаны ў гістарычным цэнтры горада. Пабудаваны ў другой палове XIX - пачатку XX ст. з цэглы. Разам з дамамі № 43, 53, 57, 60, 66 і 70 утварае ансамбль.

                                     

1. Архітэктура

Двухпавярховы, з асіметрычным складаным планам. Галоўны сіметрычны фасад фланкіраваны неглыбокімі рызалітамі з руставанымі лапаткамі і багата аздобленымі аконнымі праёмамі ляпны картуш, карынфскія пілястры. Пад карнізам па ўсім фасадзе праходзіць дэкаратыўны пояс з сухарыкамі. Балконы з чыгуннай літай агароджай апіраюцца на кранштэйны.

                                     

2. Літаратура

  • 27. Забудова вуліцы Карла Маркса // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Брэсцкая вобласць / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў гал. рэд. і інш. - Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1984. - 368 см іл.