Топ-100
Back

ⓘ Дом па вуліцы Карла Маркса, 43, Брэст. Дом па вуліцы Карла Маркса, 43 - будынак у Брэсце, размешчаны ў гістарычным цэнтры горада. Пабудаваны ў другой палове XIX ..




Дом па вуліцы Карла Маркса, 43 (Брэст)
                                     

ⓘ Дом па вуліцы Карла Маркса, 43 (Брэст)

Дом па вуліцы Карла Маркса, 43 - будынак у Брэсце, размешчаны ў гістарычным цэнтры горада. Пабудаваны ў другой палове XIX - пачатку XX ст. з цэглы. Разам з дамамі № 53, 55, 57, 60, 66 і 70 утварае ансамбль. У доме і будынку, які прымыкае да яго з поўначы і мае той жа адрас, размяшчаюцца Брэсцкая транспартная пракуратура, Пракуратура горада Брэста, Пракуратура Брэсцкага раёна.

                                     

1. Архітэктура

Трохпавярховы, прамавугольны ў плане. Цэнтральная і бакавыя часткі галоўнага фасада акцэнтаваны рызалітамі, фланкіраваны лапаткамі. Паверхі аддзелены карнізнымі паясамі. Сцяна галоўнага фасада на 1-м паверсе пакрыта рустам і прарэзана прамавугольнымі аконнымі праёмамі, на 2-м - дэкарыравана балюстрадай у неглыбокіх нішах, над аконнымі праёмамі - сандрыкі і дэкаратыўныя ракавіны.

                                     

2. Літаратура

  • 27. Забудова вуліцы Карла Маркса // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Брэсцкая вобласць / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў гал. рэд. і інш. - Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1984. - 368 см іл.