Топ-100
Back

ⓘ Праспект Генерала Люднікава - важная транспартная магістраль ва ўсходняй частцы горада Віцебска, у Кастрычніцкім раёне. Працягласць - 1.5 кіламетра, ад вуліцы Г ..




                                     

ⓘ Праспект Генерала Люднікава

Праспект Генерала Люднікава - важная транспартная магістраль ва ўсходняй частцы горада Віцебска, у Кастрычніцкім раёне. Працягласць - 1.5 кіламетра, ад вуліцы Гагарына да праспекта Фрунзэ. Шырыня - 55-66 м.

Сфармаваўся пасля пабудовы ў жніўні 1973 года Юбілейнага моста праз пойму ракі Віцьба. У 1976 годзе вуліцу перайменавалі ў гонар генерала-палкоўніка І. І. Люднікава, які камандаваў 39-й арміяй, якая ўдзельнічала ў вызваленні Віцебска ад нацысцкіх войскаў у 1944 годзе.

Па цэнтральнай восі праспекта пракладзена адасобленае трамвайнае палатно.

На праспекце размешчана Абутковая фабрыка "Чырвоны Кастрычнік", Цэнтральны спартыўны комплекс, 17-павярховы будынак інтэрната фабрыкі "Чырвоны Кастрычнік" 1980, архітэктар А. Грачышнікаў, сярэдняя школа № 3, Дзіцячая музычная школа № 1, абласное тэрытарыяльнае медыцынскае аб’яднанне "Кардыялогія", Інстытут тэхнічнай акустыкі НАН Беларусі, СТАА "Белвест", ТАА "Бударсенал".

Забудаваны пераважна 5-9-павярховымі дамамі.