Топ-100
Back

ⓘ Праспект Перамогі, Віцебск. Праспект Перамогі - магістраль у паўднёва-ўсходняй частцы Віцебска ў Першамайскім раёне. Даўжыня - 2800 м ад Маскоўскага праспекта д ..




                                     

ⓘ Праспект Перамогі (Віцебск)

Праспект Перамогі - магістраль у паўднёва-ўсходняй частцы Віцебска ў Першамайскім раёне. Даўжыня - 2800 м ад Маскоўскага праспекта да мікрараёна Поўдзень-7A. Праспект пачаў фармавацца ў 1970-х гадах на тэрыторыі ўрочышча Сакольнікі. Забудаваны пераважна дзевяціпавярховымі дамамі. Перасякае праспект Будаўнікоў, вуліцы Воінаў Інтэрнацыяналістаў, Чкалава і Медыцынскую. Сустрэчныя поласы руху праезжай часткі падзеленыя траўнікам.

На скрыжаванні з праспектам Будаўнікоў размешчаны Лядовы палац спорту. На ўчастку паміж праспектам Будаўнікоў і вуліцай Воінаў Інтэрнацыяналістаў да праспекта прымыкае парк 1000-годдзя.