Топ-100
Back

ⓘ Сквер імя І. С. Лазарэнкі - сквер у гістарычным цэнтры Магілёва. Размешчаны па Першамайскай вуліцы, паміж Аркай Славы і кінатэатрам Чырвоная Зорка. Плошча склад ..




Сквер імя І. С. Лазарэнкі
                                     

ⓘ Сквер імя І. С. Лазарэнкі

Сквер імя І. С. Лазарэнкі - сквер у гістарычным цэнтры Магілёва. Размешчаны па Першамайскай вуліцы, паміж Аркай Славы і кінатэатрам "Чырвоная Зорка". Плошча складае 0.5 га. Названы ў гонар Героя Савецкага Саюза Івана Сідаравіча Лазарэнкі, які 28 чэрвеня 1944 года быў перапахаваны ў цэнтры сквера.

У 1965 годзе на магіле пастаўлены абеліск, на якім бронзавы барэльеф героя. Паводле некаторых звестак, абеліск быў перанесены з магілы марскога афіцэра на Успенскіх могілках.