Топ-100
Back

ⓘ Фізіка-хімічны корпус Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі. Фізіка-хімічны корпус - будынак у г. Горкі, размешчаны ў паўночнай частцы ансамбля Бела ..




Фізіка-хімічны корпус Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
                                     

ⓘ Фізіка-хімічны корпус Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі

Фізіка-хімічны корпус - будынак у г. Горкі, размешчаны ў паўночнай частцы ансамбля Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, па адрасе вул. Агранамічная, 1.

                                     

1. Архітэктура

Пабудаваны ў пачатку 20 ст. з цэглы. Двухпавярховы будынак, у плане складанай кампазіцыі. Галоўны фасад сіметрычны. Цэнтральная частка паглыблена і вышэй за бакавыя. Высокія паўцыркульныя вокны надаюць будынку парадны выгляд. У дэкоры выкарастыны плоскія лапаткі, сухарыкі над аконнымі праёмамі. Астатнія фасады пазбаўлены дэкору і несіметрычныя па сваёй кампазіцыі.

                                     

2. Літаратура

  • 868. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Магілёўская вобласць / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. 13. Марцэлеў гал. рэд. і інш. - Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1986. - 408 с., іл.