Топ-100
Back

ⓘ Будынак Камерцыйнага банка, Гомель. Будынак Камерцыйнага банка - помнік грамадскай архітэктуры гістарызму. Пабудаваны ў 1910 годе на рагу вуліц Румянцаўскай і Т ..




Будынак Камерцыйнага банка (Гомель)
                                     

ⓘ Будынак Камерцыйнага банка (Гомель)

Будынак Камерцыйнага банка - помнік грамадскай архітэктуры гістарызму. Пабудаваны ў 1910 годе на рагу вуліц Румянцаўскай і Троіцкай. У архітэктуры будынка прасочваецца ўплыў архітэктуры ракако.

                                     

1. Архітэктура

Мураваны 3-павярховы Г-падобны ў плане будынак. Фасады падзелены прафіляваным карнізным поясам на 2 ярусы: ніжні. Паміж 2-м і 3-м паверхамі скульптурныя ўстаўкі з насычаным раслінным арнаментам. Высокі антаблемент з арнаментаваным лепкай фрызам і вынесеным наперад прафіляваным карнізам на дэкаратыўных мадульёнах, завершаны нізкім крапаваным атыкам. На 3-м паверсе размешчаны балконы, упрыгожаныя каванай агароджай. Цэнтр галоўнага фасада на вул. Сялянскай вылучаны рызалітам, галоўны ўваход - паўкалонамі іанічнага ордэра. У будынку размяшчаўся Гомельскі абком камсамола.