Топ-100
Back

ⓘ Алея кіно з’явілася 17 верасня 2016 годзе ў дзень святкавання 888-годдзя Гродна і ўключае назвы фільмаў, якія здымаліся ў горадзе. Алея складаецца з гранітных п ..




Алея кіно
                                     

ⓘ Алея кіно

"Алея кіно" з’явілася 17 верасня 2016 годзе ў дзень святкавання 888-годдзя Гродна і ўключае назвы фільмаў, якія здымаліся ў горадзе. Алея складаецца з гранітных пліт з назвамі фільмаў і датай іх выхаду, якія размешчаны на пляцоўцы каля моладзевага цэнтра "Гродна" на Савецкай вуліцы. Аўтарам ідэі выступіў журналіст і кіраўнік фотаклуба "Гродна" Аляксандр Ласмінскі. Ідэю па стварэнні першай у Беларусі алеі кіно падтрымалі абласныя і гарадскія ўлады. Алею, па традыцыі кіношнікаў, адкрылі разбіваннем талеркі намеснік старшыні аблвыканкама Віктар Лісковіч і старшыня Гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой. На ганаровай цырымоніі гарадзенскія акцёры ўзнавілі кадры з фільмаў. Пліты для алеі выраблены на Гродзенскім камнеапрацоўчым заводзе.

У цырымоніі закладкі новых пліт 23 верасня 2017 года прымалі ўдзел старшыня гарадскога Савета дэпутатаў Барыс Фёдараў і намеснік старшыні гарадскога выканаўчага камітэта Зоя Кулеша. Алея будзе штогод папаўняцца новымі кінастужкамі, усяго ў горадзе здымалі эпізоды больш за 50 фільмаў.

                                     

1. Імянныя пліты алеі

  • "Я родам з дзяцінства" 1966 - закладзена 23 верасня 2017 года
  • "У жніўні 44-га…" 2001 - закладзена 23 верасня 2017 года
  • "Бабін яр"
  • "Мяне завуць Арлекіна"
  • "Ясь і Яніна"
  • "Бронзавая птушка"
  • "Сын за бацьку" 1995 - закладзена 23 верасня 2017 года
  • "Хрыстос прызямлiўся ў Гароднi" 1967
  • "Мiколка-паравоз" 1956 - закладзена 23 верасня 2017 года
  • "Раскiданае гняздо" 1981 - закладзена 23 верасня 2017 года
  • "Анюціна дарога"
  • прысвечаная праекту "Алея кіно" - закладзена 17 верасня 2016 года
  • "Белыя росы" 1983 - закладзена 17 верасня 2016 года
  • "Дняпроўскі рубеж"
  • "Сляды апосталаў" 2013
                                     

2. Крытыка

Журналістамі адзначалася, што пераважная большасць сучасных фільмаў з алеі адлюстроўве сам горад у лепшым выпадку ў якасці эпізадычных дэкарацый для постсавецкіх батальных фільмаў выключна на тэматыку II сусветнай вайны. Сапраўды "гарадзенскіх" фільмаў, па якіх можна прачытаць архітэктуру і атмасферу горада, адзінкі.