Топ-100
Back

ⓘ Народны дом, Гродна. Народны дом - помнік архітэктуры эклектыкі пачатку XX стагоддзя ў г. Гродне, пабудаваны па праекце архітэктараў М. Раманава і Л. Лангада. П ..




Народны дом (Гродна)
                                     

ⓘ Народны дом (Гродна)

Народны дом - помнік архітэктуры эклектыкі пачатку XX стагоддзя ў г. Гродне, пабудаваны па праекце архітэктараў М. Раманава і Л. Лангада. Помнік грамадзянскай архітэктуры эклектычнага кірунку.

                                     

1. Гісторыя

Пабудаваны ў 1904 г. з цэглы па праекце архітэктараў Л. Лангада і М. Раманава.

У пачатку ХХ стагоддзя тут працавала бібліятэка-чытальня папячыцельства аб народнай цвярозасці. У 20-30-я гады ў будынку ставіў спектаклі "Салдацкі тэатр". У жніўні 1944 года дом перададзены ў якасці рэпетыцыйнай і канцэртнай базы Беларускага дзяржаўнага ансамбля песні і танца пад кіраўніцтвам Р. Шырмы. З 1949 г. на працягу 40 гадоў тут працаваў Дом палітычнай асветы Гродзенскага абкама КПБ. У будынку таксама базаваўся народны ансамбль песні і танца "Нёман", заснавальнікі якога - А. Чопчыцу і Л. Ляшэнка ў 2009 годзе была адкрыта памятная дошка.

Цяпер у будынку знаходзіцца Гродзенскі гарадскі дом культуры.

                                     

2. Архітэктура

Будынак адпапавярховы, з цокалем, у плане складанай формы. Цэнтральная, больш высокая частка галоўнага фасада з глядзельнай залай на 350 месцаў крыху заглыблена і завершана трохвугольным франтонам. У дэкоры выкарыстаны фігурныя атыкі і прафіляваныя карнізы, пілястры, гарызантальны руст, абрамленні аконных і дзвярных праёмаў разнастайных форм. Унутраная планіроўка адпавядала прызначэнню будынка: тут былі пакоі для заняткаў, гурткоў, бібліятэка з чытальнай залай.

                                     

3. Літаратура

  • 55. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў гал. рэд. і інш. - Мн.: БелСЭ, 1986 371 с., іл.