Топ-100
Back

ⓘ Дом па вуліцы Лазарэнкі, 5. У пачатку 1990-х гадоў будынак быў перададзены абшчыне евангельскіх хрысціян-баптыстаў Царква Віфанія. У 2013 годзе Магілёўскі гарвы ..




Дом па вуліцы Лазарэнкі, 5
                                     

ⓘ Дом па вуліцы Лазарэнкі, 5

У пачатку 1990-х гадоў будынак быў перададзены абшчыне евангельскіх хрысціян-баптыстаў "Царква Віфанія".

У 2013 годзе Магілёўскі гарвыканкам сумесна з Магілёўскім аблвыканкамам падрыхтавалі навуковае абгрунтаванне на вывад будынкаў № 5, 7, 13 і 15 са Спісу гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Меркавалася, што гэта дазволіць інвестарам у разы скараціць тэрміны і выдаткі на рэканструкцыю будынкаў. 27 лістапада 2013 года Беларуская рэспубліканская навукова-метадычная рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь прыняла рашэнне пазбавіць гэтыя дамы статусу гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Пазбаўленне статусу выклікала шырокі грамадскі рэзананс. Ад імя Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў з мэтай не дапусціць разбурэння будынкаў была пададзена скарга ў Генеральную пракуратуру, якая заблакавала папярэдняе рашэнне.