Топ-100
Back

ⓘ Чыжоўскае вадасховішча - вадасховішча на рацэ Свіслач ў складзе Вілейска-Мінскай воднай сістэмы, працякае па тэрыторыыі жылых раёнаў Чыжоўка і Серабранка ў Мінс ..




Чыжоўскае вадасховішча
                                     

ⓘ Чыжоўскае вадасховішча

Чыжоўскае вадасховішча - вадасховішча на рацэ Свіслач ў складзе Вілейска-Мінскай воднай сістэмы, працякае па тэрыторыыі жылых раёнаў Чыжоўка і Серабранка ў Мінску. Каля вадасховішча знаходзіцца праваслаўны храм у гонар іконы Божай Маці і побач храм, які будуецца, у гонар Георгія Перамоганосца, парк імя 900-годдзя г. Мінска і Парк імя Грэкавай. Па іншы бок ад дамбы Чыжоўскага вадасховішча размешчаны Мінскі заапарк.

Было створана ў 1951 годзе. Вадасховішча забяспечвае тэхнічнай вадой ЦЭЦ-3 і 16 прадпрыемстваў горада. Адхіленне ад праектнага рэжыму эксплуатацыі Чыжоўскага вадасховішча, а таксама нерэгламентаваны скід недастаткова ачышчаных сцёкавых вод прывялі да зніжэння вадаабмену, змены гідрахімічнага і цеплавога рэжымаў, павышэння канцэнтрацыі забруджвальных рэчываў.

Праектам рэканструкцыі прадугледжваецца магчымасць змены прызначэння вадасховішча - з тэхнічнага на культурна-бытавое, будзе дазволена купанне і лоўля рыбы. На ачыстку вадасховішча ў 2010 годзе было выдаткавана 6 млрд рублёў. Сумарны кошт ачысткі складзе да 100 млрд рублёў.

У 2010 г. на вадасховішчы ўведзена ў строй малая ГЭС з двума гідраагрэгата сумарнай магутнасцю 260-300 кВт электраэнергіі.