Топ-100
Back

ⓘ Брацкая магіла савецкіх воінаў і падпольшчыкаў, вуліца Талбухіна, Мінск. Брацкая магіла савецкіх воінаў і падпольшчыкаў - мемарыял на вул. Талбухіна ў Мінску, р ..




Брацкая магіла савецкіх воінаў і падпольшчыкаў (вуліца Талбухіна, Мінск)
                                     

ⓘ Брацкая магіла савецкіх воінаў і падпольшчыкаў (вуліца Талбухіна, Мінск)

Брацкая магіла савецкіх воінаў і падпольшчыкаў - мемарыял на вул. Талбухіна ў Мінску, размешчаны на месцы масавага пахавання савецкіх ваеннапалонных, якія знаходзіліся ў нямецкім лагеры на тэрыторыі цяперашняга гадзіннікавага завода і памерлі ў 1941-44 гг., а таксама іншых чырвонаармейцаў і падпольшчыкаў перапахаваных у гэтай брацкай магіле ў пачатку 1950-х гг. Афіцыйна лічыцца, што тут пахавана 10000 чал. Звесткі маюцца на 238 пахаваных. Надмагілле было ўсталявана ў 1963 г. З 1980 г. пахаванне замацавана за выканкамам Першамайскага раёна Мінска. Дагляд за магілай ажыццяўляюць Мінскі гадзіннікавы завод, Дзяржаўны камітэт пагранічных войскаў і СШ № 63. Магіла ніякім чынам не адгароджана, і ніякіх механізмаў абароны пліт з імёнамі некаторых пахаваных ад хаджэння ці сядзення з боку адпачываючых у скверы, дзе яна знаходзіцца, не прадугледжана.