Топ-100
Back

ⓘ Шклоўская ГЭС – планаваная гідраэлектрастанцыя на рацэ Дняпро насупраць вёскі Нізоўцы Шклоўскага раёна ў пяці кіламетрах паўночней Шклова. Усталяваная магутнасц ..




                                     

ⓘ Шклоўская ГЭС

Шклоўская ГЭС – планаваная гідраэлектрастанцыя на рацэ Дняпро насупраць вёскі Нізоўцы Шклоўскага раёна ў пяці кіламетрах паўночней Шклова. Усталяваная магутнасць 4.9 МВт.

Будаўніцтва ГЭС абыдзецца ў 28 млн. долараў ЗША. ГЭС прапануецца пабудаваць у рамках дзяржаўна-прыватнага партнёрства па схеме "ВОС" будаванне-эксплуатацыя-перадача.

Плануецца пабудаваць земляную плаціну. Плошча вадасховішча складзе 443 гектары. Плаціна дазволіць рэгуляваць узровень вады ў Дняпры падчас вясновых паводак. Пасля ўзвядзення плаціны, узровень вады ў Дняпры павялічыцца да самой Оршы. Ад Оршы да Шклова рака Дняпро стане прыдатнай для суднаходства. Агадана будаванне шлюзаў для пропуску суднаў праз плаціны.