Топ-100
Back

ⓘ Мсціслаўская кафля – архітэктурна-дэкаратыўная кераміка 15 - 18 стст. з горада Мсціслаў. У 15 - 16 ст. выраблялі гаршковую кафлю з крыжападобным, квадратным або ..




Мсціслаўская кафля
                                     

ⓘ Мсціслаўская кафля

Мсціслаўская кафля – архітэктурна-дэкаратыўная кераміка 15 - 18 стст. з горада Мсціслаў. У 15 - 16 ст. выраблялі гаршковую кафлю з крыжападобным, квадратным або круглым вусцем, пазней - каробчатую тэракотавую і паліваную, пакрытую зялёнай, светла- і цёмна-карычневай палівай.

Тэракотавая кафля 16 - 17 ст. з рэльефнай вонкавай пласцінай без рамкі была паліхромная пераважалі зялёны, сіні і белы колеры або з 2-прыступкавай рамкай і раслінным арнаментам на вонкавай пласціне. У сярэдзіне - 3-й чвэрці 17 ст. яна мела рамку па краі вонкавай пласціны, багата аздаблялася раслінным арнаментам, у канцы 17 ст. рамка адсутнічала, аздаблялася барэльефным дывановым арнаментам; з пачатку 18 ст. мела вялікія памеры, з тоўстай вонкавай пласцінай, упрыгожанай раслінным або геральдычным арнаментам высокі рэльеф.

У кафлі 2-й паловы 18 ст. малюнак на вонкавай пласціне адсутнічаў. Паводле прызначэння мсціслаўскай кафлі падзялялася на сценную, карнізную простую, складаную і вуглавую, паясную, каронкі гарадкі. У аздабленні пашыраны раслінны, геральдычны, геаметрычны, зааморфны, сюжэтны арнаменты. У 2-й палове 17 ст. мсціслаўскія цаніннікі найбольш вядомы С. Палубес працавалі ў Маскоўскай дзяржаве, дзе выраблялі кафлю.

                                     

1. Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 2000. - Т. 10: Малайзія - Мугаджары. - 544 с. - 10 000 экз. - ISBN 985-11-0169-9 т. 10, ISBN 985-11-0035-8.