Топ-100
Back

ⓘ Старажоўскі сквер - сквер у Цэнтральным раёне Мінска. Размешчаны на рагу праспекта Машэрава і вуліцы Старажоўскай. Назва скверу прысвоена рашэннем Мінскага гара ..




Старажоўскі сквер
                                     

ⓘ Старажоўскі сквер

Старажоўскі сквер - сквер у Цэнтральным раёне Мінска. Размешчаны на рагу праспекта Машэрава і вуліцы Старажоўскай.

Назва скверу прысвоена рашэннем Мінскага гарадскога савета дэпутатаў ад 22 снежня 2006 года,паводле назвы гістарычнага прадмесця Старажоўка.

Сквер размешчаны на тэрыторыі знесеных у 1950-я гады Старажоўскіх могілак. Побач захавалася царква Святой Марыі Магдаліны, узведзеная ў 1847 годзе. На тэрыторыі сквера месціцца Тэатр-студыя кінаакцёра.