Топ-100
Back

ⓘ Ваенна-марскія сілы Германіі. Вае́нна-марскі́я сі́лы Герма́ніі - адзін з відаў Бундэсвера, нямецкіх узброеных сілаў. З 1956 года Германскія ВМС мелі назву Bunde ..




Ваенна-марскія сілы Германіі
                                     

ⓘ Ваенна-марскія сілы Германіі

Вае́нна-марскі́я сі́лы Герма́ніі - адзін з відаў Бундэсвера, нямецкіх узброеных сілаў. З 1956 года Германскія ВМС мелі назву Bundesmarine, але пасля адбыўшагася ўзяднання ў 1990 годзе з усходненямецкай Фольксмарынэ, яны з 1995 года атрымалі назву Deutsche Marine.

                                     

1. Гісторыя

Ваенна-марскія сілы Германіі былі створаны адзінаццаць гадоў пасля сканчэння Другой сусветнай вайны ў 1956 годзе. Заснаванню нямецкай арміі папярэднічала падпісанне пагадненняў у Парыжы ў 1954 годзе, па якіх на тэрыторыі ФРГ быў адменены акупацыйны рэжым, адноўлены яе дзяржаўны суверэнітэт.

Пасля абяднання двух Германіі 12 верасня 1990 года, узброеныя сілы ГДР увайшлі ў склад бундэсвера. На той момант ВМС складалі максімальную колькасць пасля Другой сусветнай вайны 36 тыс. чалавек. Пасля заканчэння халоднай вайны нямецкі ўрад прыйшоў да адзінага меркавання, што такія буйныя ВМС не патрэбныя.

У адпаведнасці з планамі міністэрства абароны ФРГ, да 2010 года агульная колькасць ВМС была скарочана да 19 тыс. ваеннаслужачых, што дало магчымасць мець у іх складзе пяць флатылій: марской авіяцыі, фрэгатаў, катараў, мінных тральшчыкаў, падводных лодак. Акрамя таго, структура ВМС Германіі уключала пяць забяспечваючых камандаванняў і камандаванне сістэмамі кіравання ВМС. Былі таксама скарочаны на 70% асабісты склад падраздзялення аховы тэрытарыяльных вод і зменен іх арганізацыйна-штатная структура. Са студзеня 2001 года ідзе планавае расфарміраванне камандавання раёнаў базавання ВМС, таксама пачаўся працэс перадачы медыка-санітарных падраздзяленняў у склад МСС. У студзені 2002 года пачалося пераўтварэнне камандавання флота, са студзеня 2010 года пачалося расфарміраванне школы забеспячэння ВМС.

                                     

2. Структура

Ваенна-марскія сілы ўключаюць: флот, марскую авіяцыю і падраздзяленні спецыяльнага прызначэння. Кіраўніцтва ваенна-марскімі сіламі ажыццяўляе інспектар ВМС праз галоўны штаб ВМС. Яму падпарадкаваныя аператыўнае камандаванне і цэнтральнае ўпраўленне. Нямецкі флот складаецца з 2 флатылій, кожная з якіх складаецца з 3 - 6 эскадраў.

Ваенна-Марскі Флот зяўляецца галоўным складнікам і асновай марскога патэнцыялу Германіі, адным з інструментаў знешняй палітыкі дзяржавы і прызначаны для забеспячэння абароны інтарэсаў Германіі і яе саюзнікаў у Сусветным акіяне ваеннымі метадамі, падтрымання ваенна- палітычнай стабільнасці ў прылеглых да яе марах, ваеннай бяспекі з марскіх і акіянскіх накірункаў. Ваенна-Марскі Флот ажыццяўляе стрымліванне ад прымянення ваеннай сілы або пагрозы яе прымянення ў дачыненні да Германіі, абарону ваеннымі метадамі суверэнітэту Германіі, які распаўсюджваецца за межы яе сухапутнай тэрыторыі на ўнутраныя марскія вады і тэрытарыяльнае мора, суверэнных правоў у выключнай эканамічнай зоне і на кантынентальным шэльфе, а таксама свабоды адкрытага мора. Акрамя таго, Ваенна-марскі Флот забяспечвае ваенна-марскую прысутнасць у Сусветным акіяне, дэманстрацыю сцяга, візіты караблёў і судоў Ваенна-Марскога Флота, удзел у ажыццяўляемых сусветнай супольнасцю ваенных, міратворчых і гуманітарных акцыях, якія адказваюць інтарэсам Германіі.

  • Вучэбны цэнтр падводных лодак Ausbildungszentrum Unterseeboote, Экернфёрдэ
  • 5-ы эскадрон тралення 5. Minensuchgeschwader, Кіль
  • Ваенна-марская база Кіль Kiel Marinestützpunktkommando
  • 7-ы эскадрон хуткіх патрольных лодак 7. Schnellbootgeschwader, Варнемюндэ
  • 1-ы эскадрон карветаў 1. Korvettengeschwader, Варнемюндэ
  • Штаб-кватэра Нямецкага флота Marinekommando, Ростак
  • Ваенна-марская база Экернфёрдэ
  • 1-ы эскадрон падводных лодак1. Ubootgeschwader, Экернфёрдэ
  • 1-я Флатылія Einsatzflottille 1 Штаб у Кіле
  • Камандаванне Спецыяльных марскіх аперацый SEK-M Kommando Spezialkräfte Marine, Экернфёрдэ
  • Ваенна-марская база Варнемюндэ
  • Баталён абароны ваенна-марскіх сілаў Seebataillon, Экернфёрдэ
  • 3-і эскадрон тралення 3. Minensuchgeschwader, Кіль
  • 2-я флатылія Einsatzflottille 2, Вільгельмсгафен
  • Штаб 2-й флатыліі
  • Ваенна-марская база Вільгельмсгафен
  • Дапаможны эскадрон Trossgeschwader, Вільгельмсгафен
  • 2-і эскадрон фрэгатаў 2. Fregattengeschwader, Вільгельмсгафен
  • 4-ы эскадрон фрэгатаў 4. Fregattengeschwader, Вільгельмсгафен
  • 5-я марская авіяцыйная эскадра Marinefliegergeschwader 5, Нордхольц
  • 3-я марская авіяцыйная эскадра Marinefliegergeschwader 3, Нордхольц
  • Камандаванне ваенна-марской авіяцыі Marinefliegerkommando, Нордхольц
  • Ваенна-марская акадэмія Marineschule Mürwik, Фленсбург
  • Камандаванне забеспячэння ВМС Marineunterstützungskommando - MUKdo
  • Інжынерная школа Marinetechnikschule, Параў, недалёка ад Штральзунда
  • Школа ваенна-марскіх аперацый Marineoperationsschule, Брэмерхафен
  • Ваенна-марскі медыцынскі інстытут Schiffahrtsmedizinisches Institut, Кіль
  • Навучальны Цэнтр ваенна-марскіх пашкоджанняў Ausbildungszentrum für Schiffssicherung, Нойштат-ін-Хальштайн
  • Школа ўнтэр-афіцэраў Marineunteroffiziersschule, Плён
                                     

3. Марская авіяцыя

  • 3-я марская авіяцыйная эскадра "Граф Цэпелін" ням.: Marinefliegergeschwader 3 "Graf Zeppelin"
  • 5-я марская авіяцыйная эскадра ням.: Marinefliegergeschwader 5
                                     

4. Прэфікс караблёў і суднаў ВМФ Германіі

У ВМФ Германіі выкарыстоўваецца прэфікс па тыпу карабля. Прэфікс па прыналежнасці да ваенна-марскіх сілаў дзяржавы адсутнічае.

  • S ням.: Schnellboot - Тарпедны катар
  • P ням.: Patrouillenboot - Вартавы карабель
  • U ням.: Unterseeboot - Падводная лодка
  • M ням.: Minenjagdboot - Паляўнічы за мінамі
  • F ням.: Fregatte - Фрэгат