Топ-100
Back

ⓘ Метрапалітэн Мехіка - сетка метрапалітэну ў Мехіка, другі метрапалітэн Паўночнай Амерыкі па перавозу пасажыраў штогод. Адкрыты 4 верасня 1969. Сёння складаецца ..




Метрапалітэн Мехіка
                                     

ⓘ Метрапалітэн Мехіка

Метрапалітэн Мехіка - сетка метрапалітэну ў Мехіка, другі метрапалітэн Паўночнай Амерыкі па перавозу пасажыраў штогод. Адкрыты 4 верасня 1969.

Сёння складаецца з 11 ліній агульнай даўжынёй у 202 кіламетры і 175 станцый, з якіх 106 знаходзяцца пад зямлёй. У Мехіка выкарыстоўваюцца цягнікі з гумавымі шынамі, якія дапамагаюць значна паменшыць гучнасць цягнікоў і вібрацыю ад іх, што ва ўмовах тэктанічнай актыўнасці каля Мехіка вельмі мэтазгодна. З-за апошняга ў метро Мехіка выкарыстоўваюцца асаблівыя будаўнічыя прыёмы, якія дапамагаюць добра супрацьстаяць землятрусам. Напрыклад, падчас землятрусу ў 1985, калі некалькі будынкаў былі зруйнаваны, сетка метро амаль не была пашкоджана.

Кошт праезду ў метро - 2 мексыканскіх долары 15 амерыканскіх цэнтаў.