Топ-100
Back

ⓘ Траецкая гара, сквер. Трае́цкая гара́ - сквер у Цэнтральным раёне Мінска. Размешчаны вакол Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі ..




Траецкая гара (сквер)
                                     

ⓘ Траецкая гара (сквер)

Трае́цкая гара́ - сквер у Цэнтральным раёне Мінска. Размешчаны вакол Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь у межах вуліц Куйбышава, Алаізы Пашкевіч, Максіма Багдановіча і Янкі Купалы.

                                     

1. Гісторыя

Пасля вайны, у 1949 годзе пачаліся працы па добраўпарадкаванні прылеглай да тэатра тэрыторыі па праекце І. Лангбарда, быў ліквідаваны Тэатральны праезд, які ішоў ад параднай лесвіцы цэнтральнага ўваходу тэатра да вуліцы Янкі Купалы - замест яго зявілася Цэнтральная алея.

Падчас апошняй рэканструкцыі тэатра на галоўнай алеі быў размешчаны святлодынамічны каскадны фантан, струмені якога паўтараюць сілуэт самога будынка, зявіліся дадатковыя алеі - Балетная і Оперная, якія былі ўпрыгожаны скульптурнымі групамі "Балет" скульптар С. Гумілеўскі і "Оперная муза" скульптары Л. і С. Гумілеўскія. Алеі асвятляюцца ліхтарамі, выкананымі ў стылі XVIII стагоддзя.

У чэрвені 2008 г. на новае месца пасля рэстаўрацыі быў перанесены помнік Максіму Багдановічу, які быў усталяваны ў скверы 9 снежня 1981 г. у гонар 90-годдзя са дня нараджэння класіка і да 2008 г. знаходзіўся насупраць галоўнага ўваходу ў тэатр. Месца для помніка абрана невыпадкова: праз вуліцу, якая носіць цяпер яго імя, стаяў дом, дзе нарадзіўся паэт.

Назва скверу прысвоена ў 2009 годзе, па гістарычнай назве плошчы - Траецкая гара, якая знікла ў 1930-я гады.