Топ-100
Back

ⓘ Лубянская плошча - плошча ў цэнтры Масквы, непадалёк ад Чырвонай плошчы. Знаходзіцца паміж Тэатральным праездам, Мікольскай вуліцай, Новай плошчай, Лубянскім пр ..




Лубянская плошча
                                     

ⓘ Лубянская плошча

Лубянская плошча - плошча ў цэнтры Масквы, непадалёк ад Чырвонай плошчы. Знаходзіцца паміж Тэатральным праездам, Мікольскай вуліцай, Новай плошчай, Лубянскім праездам, Мясніцкой вуліцай, вуліцай Вялікая Лубянка і Гарматнай вуліцай.

                                     

1. Гісторыя

Назва Лубянка ўпершыню згадана ў летапісе у 1480 годзе, калі Іван III загадаў наўгародцам, выселеным у Маскву пасля падзення рэспублікі, сяліцца ў гэтым месцы. Менавіта пры ўдзеле наўгародцаў была пабудавана царква Святой Сафіі, па прыкладу Сафійскага сабора ў Ноўгарадзе, і менавіта яны назвалі гэты раён Лубянкай, у гонар Лубяніц - раёна Ноўгарада.

У 1926 годзе плошча была перайменаваная ў плошчу Дзяржынскага, у гонар Фелікса Дзяржынскага, заснавальніка ВЧК - савецкай службы дзяржбяспекі. Адначасова была пераназваная і вуліца Вялікая Лубянка ў вуліцу Дзяржынскага. У 1991 годзе плошчы было вернута ранейшая назва - Лубянская плошча.