Топ-100
Back

ⓘ Трыўмфальная плошча, Масква. Трыўмфальная плошча - плошча ў Маскве паміж Вялікай Садовай, 1-й і 2-й Брэсцкімі, 1-й Цвярской-Ямской вуліцамі, Аружэйным завулкам, ..




Трыўмфальная плошча (Масква)
                                     

ⓘ Трыўмфальная плошча (Масква)

Трыўмфальная плошча - плошча ў Маскве паміж Вялікай Садовай, 1-й і 2-й Брэсцкімі, 1-й Цвярской-Ямской вуліцамі, Аружэйным завулкам, Садовай-Трыўмфальнай і Цвярской вуліцамі.

Раён плошчы да канца XVI ст. уяўляў сабой палі, па якіх ішла Цвярская дарога на Цвер і далей на Ноўгарад. У часы пры Фёдары Іаанавічы у 1592-93 гадах былі пабудаваныя сцены земляногп горада, Цвярскія вароты якога знаходзіліся на месцы плошчы. З вонкавага боку сцяны была Цвярская-Ямская слабада, г.зн. слабада фурманаў, якія абслугоўвалі Цвярскую дарогу; з унутранага боку жылі варатнікі - вартаўнікі брамы Крамля, Кітай-горада і Белага горада. У XVII ст. частка двароў на захад ад Цвярской вуліцы была выцесненая стральцамі, а пасля ліквідацыі стральцоў у канцы таго ж стагоддзя перайшла ў рукі купцоў.

У 1958 годзе ў цэнтры плошчы быў устаноўлены помнік Уладзіміру Маякоўскаму працы Кібальнікава. У 1960 годзе пад плошчай па лініі Садовага кольца пракладзены транспартны тунэль. У 1974 годзе знесены будынак тэатра "Сучаснік" былы "Альказар".