Топ-100
Back

ⓘ Комплекс будынкаў Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта размешчаны па адрасе вул. Маскоўская, 267 і ўваходзіць у ансамбль мікрараёна Усход. Комплекс паб ..




                                     

ⓘ Комплекс будынкаў Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта

Комплекс будынкаў Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта размешчаны па адрасе вул. Маскоўская, 267 і ўваходзіць у ансамбль мікрараёна Усход.

Комплекс пабудаваны ў 1965 - 1980 гг. на аснове тыпавога праекта.

                                     

1. Архітэктура

Галоўны пяціпавярховы корпус - буйнамаштабны будынак, архітэктура якога заснавана яа рытме вертыкальных пілонаў. Двухступеньчатая кампазіцыя галоўнага паўночнага фасада асіметрычная. З усходняга боку выступае глухі тарэц крыла з аўдыторыямі, з заходняга - корпус актавай залы. У афармленні мапалітнай тарцовай плоскасці выкарыстана пано чаканка, для дэкаратыўнай апрацоўкі канструкцыйных элементаў - светлая керамічная плітка. Асіметрычна размешчаны галоўны ўваход выдзелены шырокімі ганкам і казырком. З двара да галоўнага корпуса прымыкаюць крылы адміністрацыйных памяшканняў і спарт-залы, якія ўтвараюць прасторны ўнутраны двор. Лесвічныя клеткі і вестыбюлі ўбудаваны ў месцах злучэння крылаў з галоўным корпусам.

У аснову планіроўкі галоўнага корпуса пакладзена калідорная схема з двухбаковым размяшчэннем аўдыторый. У дэкоры ўваходнага вестыбюля пано чаканка, паліхромная падлога з мармуровай крошкі, зялёны газон. У галоўным корпусе 80 аўдыторый, 2 лекцыйныя залы, вырашаныя амфітэатрам, на 200 месцаў кожная, больш за 60 лабараторый, спартыўная і актавая залы, бібліятэка, кнігасховішча, чытальня.

Крыты пераход па ўзроўні 2-га паверха злучае галоўны корпус з чатырохпавярховым навучальна-лабараторным, у якім 20 аўдыторый і 30 лабараторый.

                                     

2. Літаратура

  • Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Брэсцкая вобласць / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў гал. рэд. і інш. - Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1984. - 368 см іл.