Топ-100
Back

ⓘ Мядзельская кафля - архітэктурна-дэкаратыўная кераміка сярэдзіны - 2-й паловы 16 ст. з г. Мядзел. Мясцовыя майстры выраблялі тэракотавую і паліваную кафлю. Найб ..




                                     

ⓘ Мядзельская кафля

Мядзельская кафля - архітэктурна-дэкаратыўная кераміка сярэдзіны - 2-й паловы 16 ст. з г. Мядзел. Мясцовыя майстры выраблялі тэракотавую і паліваную кафлю. Найбольш раннія - каробчатыя кафлі, якія адціскалі ў драўляных або гліняных формах, мелі заглыбленую вонкавую пласціну з квадратнай высокай рамкай па краі і высокую румпу. Выраблялі таксама паліхромныя паясныя, карнізныя кафлі, "каронкі", "гарадкі", дэкараваныя рэльефным геаметрычным арнаментам, сюжэтнымі кампазіцыямі на рэлігійную тэматыку, з выявамі чалавека, міфалагічных істот і інш.

                                     

1. Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 2000. - Т. 11: Мугір - Паліклініка. - 560 с. - 10 000 экз. - ISBN 985-11-0188-5 т. 11, ISBN 985-11-0035-8.