Топ-100
Back

ⓘ Сквер імя С. В. Прытыцкага - сквер у Мінску, размешчаны ў Фрунзенскім раёне паміж вуліцай Прытыцкага і жылымі дамамі № 6, 8, 10, 12 і 26 па ёй. У заходняй частц ..




Сквер імя С. В. Прытыцкага
                                     

ⓘ Сквер імя С. В. Прытыцкага

Сквер імя С. В. Прытыцкага - сквер у Мінску, размешчаны ў Фрунзенскім раёне паміж вуліцай Прытыцкага і жылымі дамамі № 6, 8, 10, 12 і 26 па ёй. У заходняй частцы сквера размешчаны рэстаран McDonald’s.

Створаны па праекце архітэктараў У. Старчанкі, А. Арцюхіна, В. Рондаля 1977.

У 2000-х гадах была праведзена рэканструкцыя сквера, з’явіліся альпійскія горкі, дзіцячыя гульнявыя пляцоўкі, лаўкі і акуратныя газоны.

Назва скверу прысвоена рашэннем Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў № 195/12/25 ад 19 лістапада 2008. У маі таго ж года ў скверы запрацаваў новы фантан.