Топ-100
Back

ⓘ Навамейская брама - адна з чатырох брам горада-крэпасці Слуцка, зяўлялася адзіным уездам у Новы горад. Да брамы вяла вуліца Навамейская. Верагодна, спраектавана ..




Навамейская брама
                                     

ⓘ Навамейская брама

Навамейская брама - адна з чатырох брам горада-крэпасці Слуцка, зяўлялася адзіным уездам у Новы горад. Да брамы вяла вуліца Навамейская. Верагодна, спраектавана слуцкім князем Багуславам Радзівілам і ўзведзена пазней за астатнія брамы.

                                     

1. Апісанне

Для будаўніцтва Навамейскай брамы быў выкарыстаны танны і распаўсюджаны матэрыял - дрэва, што было абумоўлена неабходнасцю ў сціслы тэрмін завяршыць умацаванне Новага горада. Перад брамай пасярэдзіне рова быў насыпаны равелін. На равелін з брамы і з боку поля пад вуглом адзін да аднаго былі перакінуты масткі. Масток, які прылягаў да брамы, быў падёмным. Сама брама зачыняліся аббітымі жалезам драўлянымі створамі.

Уяўленне аб Навамейскай браме даюць некалькі праектных чарцяжоў, зробленых слуцкім князем Багуславам Радзівілам, які быў нядрэнням мастаком і архітэктарам-аматарам. Збор малюнкаў і чарцяжоў Багуслава Радзівіла, які захоўваўся калісьці ў нясвіжскім архіве Радзівілаў, выяўлены і атрыбутаваны Тамарай Габрусь.

                                     

2. Архітэктура

Навамейская брама ўяўляла сабой трохярусную пабудову. Першы ярус, на ўзроўні насыпу вала, уяўляў арачны праезд з бакавымі памяшканнямі для варты. На другім ярусе размяшчалася надбрамная царква, абнесеная па перыметры, акрамя алтарнага боку, адкрытай галерэяй. Меньшы чацвярык алтарнай часткі далучаўся да асноўнага абёма брамы, навісаючы над першым ярусам. Яго падтрымлівалі выступаючыя канцы брусоў-кансоляў і падпорныя брусы-падкосы. Трэці ярус займала памяшканне для дазору, Завяршаў збудаванне чатырохсхільны шатровы дах з цыбулепадобным купалком на барабане, які ўяўляў сабой васьмярык "сармацкага" тыпу з кантрасным падзелам святла і ценю на фасадах. Купалок вянчаў высокі спічак з флюгерам і фігурным крыжом.

                                     

3. Інтэрер

Верагодна, для гэтага надбрамнага храма Б. Радзівілам распрацаваны і праект іканастаса, таму што даўжыня апошняга - 12 локцяў 5.52 м - адпавядае ў маштабе шырыні алтарнай прыбудовы царквы. У ім адчуваецца ўплыў барока - фрамугі другога яруса іканастаса падзелены пругкімі валютамі накшталт "львіных лап", якія надаюць кампазіцыі дынаміку і абёмнасць. У цэнтры на разьбяным тымпане ўжыты вельмі пашыраны ў народным дойлідстве салярны матыў.