Топ-100
Back

ⓘ Касцёл Святога Яна Боска, Мінск. Будуецца для парафіі Св. Яна Хрысціцеля, якая дзейнічае з 1991 г. Святыня будуецца ў гонар заснавальніка салезіянаў - св. Яна Б ..




Касцёл Святога Яна Боска (Мінск)
                                     

ⓘ Касцёл Святога Яна Боска (Мінск)

Будуецца для парафіі Св. Яна Хрысціцеля, якая дзейнічае з 1991 г. Святыня будуецца ў гонар заснавальніка салезіянаў - св. Яна Боска. Зараз набажэнствы здзяйсняюцца ў капліцы. Будаўніцтва капліцы распачалі ў жніўні 2001 г. і асвяцілі 24 чэрвеня 2002 г. Увесну 2007 года парафія св. Яна Хрысціцеля, па рашэнні Мінгарвыканкама атрымала дазвол на пабудову касцёла. 15 чэрвеня на выдзеленай пад будаўніцтва пляцоўцы распачалося рыццё катлавану пад падмуркі касцёла, які мае стаць першым новазбудаваным касцёлам у горадзе з часу рэвалюцыі 1917 г. Будаўніцтва святыні адбываецца побач з капліцай.

8 жніўня 2015 г. ў парафіі адбылася ўстаноўка і асвячэнне крыжоў на вежах касцёла, які будуецца. Асвячэнне здзейсніў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.