Топ-100
Back

ⓘ Балтыйскі вакзал, Санкт-Пецярбург. Балтыйскі вакзал - адзін з 5-ці дзеючых чыгуначных вакзалаў Санкт-Пецярбурга, абслугоўвае толькі прыгарадныя цягнікі і па абё ..




Балтыйскі вакзал (Санкт-Пецярбург)
                                     

ⓘ Балтыйскі вакзал (Санкт-Пецярбург)

Балтыйскі вакзал - адзін з 5-ці дзеючых чыгуначных вакзалаў Санкт-Пецярбурга, абслугоўвае толькі прыгарадныя цягнікі і па абёме прыгарадных перавозак уваходзіць у лік найбуйнейшых у Расіі. Размешчаны на набярэжнай Абводнага канала, 120.

Пабудаваны для чыгункі ад Пецярбурга да Пецяргофа сама чыгунка пабудавана ў 1853 годзе. З 1853 па 1872 год вакзал называўся "Пецяргофскі". Сучасны будынак вакзалу пабудаваны ў 1855 - 1858 гадах архітэктарам А. І. Кракаў. Па баках будынка размяшчаліся двухпавярховыя флігелі, левы прызначаўся для імператарскай сямі. Пероны маюць шкляное перакрыцце, у вітражы фасада ўсталяваны дзеючы дагэтуль гадзіннік "Павел Бурэ". Рух цягнікоў з вакзалу пачаўся 21 ліпеня 1857 года. Сучасную назву вакзал атрымаў у 1872 годзе пасля адкрыцця чыгуначных зносін з Рэвелем цяпер Талін.