Топ-100
Back

ⓘ Ладажскі вакзал, пасажырскі тэрмінал станцыі Санкт-Пецярбург-Ладажскі, самы сучасны з 5-ці дзеючых чыгуначных вакзалаў Санкт-Пецярбурга, адзіны вакзал горада з ..




Ладажскі вакзал
                                     

ⓘ Ладажскі вакзал

Ладажскі вакзал, пасажырскі тэрмінал станцыі Санкт-Пецярбург-Ладажскі, самы сучасны з 5-ці дзеючых чыгуначных вакзалаў Санкт-Пецярбурга, адзіны вакзал горада з транзітным рухам пасажырскіх цягнікоў. Размешчаны на Занеўскім праспекце, 4.

Падрыхтоўка да будаўніцтва новага вакзалу ў Ленінградзе пачалося яшчэ ў канцы 1980-х гадоў, аднак праект быў закансерваваны. Вакзальны комплекс у раёне Малой Охты пабудаваны ў 2001 - 2003 гадах па праекце архітэктара Мікіты Явейна і патэнцыйна разлічаны на прыём 50 пар прыгарадных і 26 пар дальніх цягнікоў. Вакзал пабудаваны па прынцыпе "інтэлектуальнага будынка" і зяўляецца адным з самых буйных і тэхналагічна развітых вакзалаў Еўропы.

Вакзальны комплекс складаецца з вакзалу прыгарадных цягнікоў і вакзалу дальніх цягнікоў. Вакзал прыгарадных цягнікоў размешчаны на падземным ніжнім ярусе, вакзал далёкіх цягнікоў - у канкорсе над чыгуначнымі пуцямі, займаючы ўвесь верхні ярус. Асноўная прастора верхняга яруса на Ладажскім вакзале - Светлавая зала - менавіта там размешчаныя ўсі неабходныя для пасажыра службы, пачынаючы ад папярэдніх кас і канчаючы дзяжурным па вакзале. Комплекс злучаны з наземным вестыбюлем станцыі метро "Ладажская".

Далёкія цягнікі адпраўляюцца на поўнач Расіі, на Урал, у Сібір. Прыгарадныя цягнікі ідуць да Волхава, Мгі, Няўдубстроя, Ладзейнага Поля і Будагошчы, Бабаева.